Паветрана-дэсантныя войскі Расійскай Федэрацыі

Паветрана-дэсантныя войскі Расійскай Федэрацыіасобны род войскаў Узброеных Сл Расійскай Федэрацыі, які прызначаны для ахопу працініка па паветры і выканання задач у яго тыле па парушэнні кіравання войскамі, захопу і знішчэнню наземных элементаў высокадакладнай зброі, зрыву вылучэння і разгортвання рэзерваў, парушэння дзейнасці тылу і камунікацый, а таксама па прыкрыцці асобных напрамкаў, раёнаў, адкрытых флангаў, блакаванні і знішчэнню высаджаных паветраных дэсантаў, якія прарваліся груповак праціўніка і выканання іншых задач.

Паветрана-дэсантныя войскі Расійскай Федэрацыі
руск.: Воздушно-десантные войска Российской Федерации
Краіна
Уваходзіць у Узброеныя сілы Расійскай Федэрацыі
Тып род войскаў і паветрана-дэсантныя войскі[d]
Удзел у

Гісторыя

правіць

Сваю гісторыю ПДВ Расійскай Федэрацыі вядуць ад злучэнняў і часцей ПДВ СССР, большасць з якіх дасталася ёй пры падзеле УС СССР пасля распаду СССР[1].

Склад і структура

правіць

Структурна Паветрана-дэсантныя войскі маюць тры асноўныя кампаненты:

  • Паветрана-дэсантны.
  • Дэсантна-штурмавы
  • Горны.

На 2018 год у ПДВ РФ уваходзілі чатыры дывізіі, а таксама асобныя брыгады і палкі, а менавіта

Акрамя баявых часцей, у склад расійскіх ПДВ уваходзяць яшчэ і навучальныя ўстановы, у якіх рыхтуюць кадры. Асноўным з іх і найбольш вядомым з’яўляецца Разанскае вышэйшае паветрана-дэсантнае каманднае вучылішча, якое ў тым ліку рыхтуе і афіцэраў для ПДВ РФ. Таксама ў структуру гэтага роду войскаў уваходзяць два сувораўскія вучылішча (у Туле і Ульянаўску), Омскі кадэцкі корпус і 242-ы навучальны цэнтр, размешчаны ў Омску.

Функцыянал і дзейнасць

правіць

З’яўляючыся асновай сіл хуткага рэагавання і ўлічваючы геаграфічную працягласць тэрыторыі Расіі, ПДВ здольныя аператыўна ствараць і нарошчваць мабільныя групоўкі на пагражальных кірунках. Паветрана-дэсантныя войскі ў вельмі кароткія тэрміны — не больш за суткі — могуць адрэагаваць на шырокі спектр пагроз у любым рэгіёне краіны і за яе межамі. Для павышэння баявой эфектыўнасці, у кожнай дывізіі ствараюцца падраздзяленні беспілотных лятальных апаратаў. БПЛА валодаюць высокім баявым патэнцыялам і прымяняюцца як у разведвальных, так і ў мэтах ўдарных[2].

Па неафіцыйных даных, агучаных ТАСС (неназваную крыніцу ў Міністэрстве абароны) на 2015 год, колькасць ПДВ Расіі складала 45 000 вайскоўцаў[3].

Прафесійнае свята

правіць

2 жніўня ў Расіі адзначаецца Дзень Паветрана-дэсантных войскаў. У гэты дзень у 1930 годзе на вучэннях Маскоўскай вайсковай акругі пад Варонежам упершыню было дэсантавана на парашутах дэсантнае падраздзяленне ў колькасці 12 чалавек для выканання тактычнай задачы[4].

Гл. таксама

правіць

Зноскі

  1. «История создания и пути развития Воздушно-десантных войск» Архівавана 13 чэрвеня 2018.. В. И. Шайкин. Рязань. 2013 год. Типография РВВДКУ. 299 стр. страницы 198. ISBN: УДК 355.23 ББК Ц 4,6(2) 3 Ш17
  2. Войска ВДВ сегодня Архівавана 21 студзеня 2022.
  3. Источник: ВДВ полностью войдут в состав войск быстрого реагирования в ближайшие годы. ТАСС (4 чэрвеня 2015). Праверана 24 лістапада 2017.
  4. История первого воздушного десанта в СССР на «www.vrn-histpage.ru»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 лістапада 2011. Праверана 9 студзеня 2022.