Пагадненне Сайкса — Піко

Пагадненне Сайкса — Піко (англ.: Sykes–Picot Agreement) ад 16 мая 1916 года — тайнае пагадненне паміж урадамі Вялікабрытаніі, Францыі, Расіі і пазней Італіі[1], у якім былі размежаваны сферы інтарэсаў на Блізкім Усходзе пасля Першай сусветнай вайны.

     акупавана Францыяй      акупавана Вялікабрытаніяй      акупавана Расіяй      Зона «A», французскі пратэктарат      Зона «B», брытанскі пратэктарат      Міжнародныя зоны

Пагадненне было распрацавана ў лістападзе 1915 года французскім дыпламатам Франсуа Жорж-Піко і англічанінам Маркам Сайксам.

Паводле пагаднення, Вялікабрытанія атрымлівала тэрыторыю, якая адпавядае сучасным Іарданіі, Іраку, і раён вакол горада Хайфа. Францыя атрымлівала паўднёва-ўсходнюю частку Турцыі, паўночны Ірак, Сірыю і Ліван. Астатняя тэрыторыя паміж Міжземным морам і ракой Іардан павінна была знаходзіцца пад міжнародным кантролем. Кожная з дзяржаў мела права вызначыць дзяржаўныя межы ў сваёй зоне ўплыву.

Многія разглядаюць пагадненне як пераломны пункт у адносінах паміж Захадам і арабскім бокам. Яно адмаўляла абяцанні, дадзеныя арабам[2] праз Томаса Эдварда Лоўрэнса, пра стварэнне нацыянальнай арабскай дзяржавы на тэрыторыі Вялікай Сірыі ў абмен на падтрымку брытанскіх войскаў у барацьбе з Асманскай імперыяй.

Гл. таксама

правіць

Зноскі

  1. ААН Вытокі Палесцінскай праблемы: Распад Атаманскай імперыі
  2. Lawrence of Arabia: The Battle for the Arab World. Director James Hawes. PBS Home Video, 21 кастрычніка 2003. Interview with Kamal Abu Jaber, former Foreign Minister of Jordan

Спасылкі

правіць