Пагегей

горад у Літве

Пагеге́й (літ.: Pagėgiai, ням.: Pogegen, беларуская назва — Паге́гі) — горад у заходняй Літве. Адміністрацыйны цэнтр Пагегейскага самакіравання Таўрагскага павета. Адносіцца да этнаграфічнага рэгіёну Малая Літва. Назва горада азначае «На Гегі» і пайшла ад таго, што праз горад некалі цякла рака Гегі.

Горад
Пагегей
літ.: Pagėgiai
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Павет
Самакіраванне
Сянюнія
Каардынаты
Першая згадка
1281
Горад з
Вышыня цэнтра
28 м
Насельніцтва
  • 1 537 чал. (1 студзеня 2023)[1]
Часавы пояс
Паштовыя індэксы
LT-99032
Афіцыйны сайт
Пагегей на карце Літвы
Пагегей (Літва)
Пагегей

Горад размешчаны ў 30 км ад Таўраге. Праз Пагегей праходзіць чыгуначная лінія Савецк)Рыга і Пагегей—Клайпеда.

Гісторыя

правіць

Пасля Версальскага дагавора, які быў падпісаны ў студзені 1920 года, частка Мемельскай зямлі, якая размяшчалася на поўнач ад Нёмана, была адабрана ў Германіі і была ўзята пад кантроль Антанты. Прускія землі, якія болей не належалі Германіі былі аб’яднаны ў адну адміністрацыйную адзінку (Kreis Pogegen), у якой Пагегі стаў сталіцай. Гэта тэрыторыя кантралявалася французскімі вайскоўцамі.

Пасля Мемельскага паўстання 1923 года Літва атрымала гэтыя землі і іх назва была зменена на Pagėgiai Apskritis (Пагегійскі павет). 22 сакавіка 1939 года гэта тэрыторыя разам з Клайпедай была вернута Германіі, і зноў змяніла назву на «Landkreis Pogegen».

Пасля Другой сусветнай вайны Пагегі былі перададзены Літоўскай ССР. З 1990 года ў складзе адноўленай незалежнай Літвы. У выніку рэформы муніцыпальнага кіравання ў 2000 годзе, Пагегей стаў цэнтрам раёна.

У Пагегеі размешчана ваенная частка памежнай літоўскай аховы.

Насельніцтва

правіць
Год Колькасць
1925 1 404
1959 3 436
1970 2 797
1979 2 696
1989 2 568
2001 2 399 [1]
2002 2 382 [1]
Год Колькасць
2003 2 366 [1]
2004 2 325 [1]
2005 2 281 [1]
2006 2 199 [1]
2007 2 153 [1]
2008 2 126 [1]
2009 2 059 [1]
Год Колькасць
2010 2 017 [1]
2011 1 961 [1]
2012 1 926 [1]
2013 1 886 [1]
2014 1 893 [1]
2015 1 863 [1]
2016 1 804 [1]
Год Колькасць
2017 1 663 [2]
2018 1 577 [1]
2019 1 578 [3]
2020 1 548 [3]
2021 1 576 [1]
2022 1 536 [3]
2023 1 537 [1]

Гарады-пабрацімы

правіць

Крыніцы

правіць

Спасылкі

правіць