Мемельскае паўстанне

Мемельскае паўстанне, або Клайпедскае паўстанне адбылося ў студзені 1923 года ў Клайпедскім краі. Вобласць, размешчаная на поўнач ад Нёмана, была аддзелена ад Германіі паводле Версальскага дагавора і стала мандатам Лігі Нацый. Кіраваннем тэрыторыяй займалася часовая французская адміністрацыя да таго часу, пакуль не будзе выпрацавана рашэнне. Літва жадала ўз’яднацца з рэгіёнам (частка Малой Літвы) з-за буйной літоўскамоўнай меншасці прускіх літоўцаў і партовага горада Клайпеда (Мемель) — адзінага прымальнага выхаду да Балтыйскага мора для Літвы. Пасля таго, як Канферэнцыя савета паслоў Антанты ў наконт усходніх граніц Польшчы пакідае рэгіён з палітычным статусам, падобным на статус Вольнага горада Данцыг, літоўцы арганізавалі і ўстроілі мяцеж. Прадстаўленае як паўстанне мясцовага насельніцтва, паўстанне не сустрэла супраціўлення ні нямецкай паліцыі, ні французскай арміі.

Мемельскае паўстанне
Memelland 1923-1939.png
Дата 10 — 15 студзеня 1923 года
Месца Клайпедскі край
Прычына імкненне прускіх літоўцаў да ўз'яднання з Літоўскай Рэспублікай
Вынік уваходжанне Клайпедскага края ў склад Літвы
Праціўнікі
Сцяг Францыі Французская адміністрацыя Сцяг Літвы Літва
LSS sign.jpg Саюз стралкоў Літвы
Flag of the Klaipėda Region.svg Дырэктарат Клайпедскага рэгіёна
Камандуючыя
Габрыэль Жан Пецінье Эрнястас Галванаўскас
Вінцас Крэве
Ёнас Палаўніскас-Бурдзіс
Эрдманас Сіманайціс
Сілы бакоў
250 1400
Страты
2 забітыя 12 забітых

Мяцежнікамі была створана пралітоўская адміністрацыя, якая звярнулася да Літвы з просьбай пра аб’яднанне, спасылаючыся на права на самавызначэнне. Ліга Нацый прыняла гэта і Клайпедскі край стаў аўтаномнай тэрыторыяй Літоўскай Рэспублікі з 17 лютага 1923 года. Пасля працяглых перамоў у маі 1924 года была падпісана Клайпедская канвенцыя. Канвенцыя афіцыйна прызнавала суверэнітэт Літвы над рэгіёнам і надзяляла Клайпедскі край шырокай заканадаўчай, судовай, адміністрацыйнай і фінансавай аўтаноміяй. Рэгіён быў часткай Літвы да сакавіка 1939 года, калі ён вярнуўся ў склад Германіі пасля ўльтыматуму.

Зноскі