Пагосцкі сельсавет (Бярэзінскі раён)

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Бярэзінскім раёне Мінскай вобласці Беларусі

Паго́сцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бярэзінскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Пагост.

Пагосцкі сельсавет
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Уваходзіць у Бярэзінскі раён
Уключае 45 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Пагост
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2009) 1 951
Часавы пояс UTC+03:00
Паштовыя індэксы 223310
Код аўтам. нумароў 5

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Бярэзінскага раёна Барысаўскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Менскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Бярэзінскім раёне БССР. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Бярэзінскім раёне Магілёўскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Мінскай вобласці. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Чэрвеньскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — у складзе адноўленага Бярэзінскага раёна. 21 снежня 2007 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Высакагорскага сельсавета (13 населеных пунктаў: вёскі Альшанец, Барсукі, Высокая Гара, Глінішча, Дзевяніца, Замасточча, Карма, Медзенка, Старыя Гумны, Стаўпы, Тылькаўка, Харчычы і Ялоўка)[1]. 28 мая 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Мачаскага сельсавета (28 населеных пунктаў: аграгарадок Любушаны, вёскі Бабінка, Баравіца, Быковічы, Бярозаўка, Волы, Гужык, Дашніца, Дубраўка, Дулебы, Журавок, Заброддзе, Задор’е, Казлоў Бераг, Калінаўка, Карбаўское, Лосеўка, Мачаск, Несцяроўка, Новыя Прыборкі, Падвосава, Пчэлінск, Рубеж, Старыя Прыборкі, Уюноўка, Хутар, Цярэсіна і Ягадка), таксама ў склад сельсавета з Бярэзінскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (аграгарадок Лешніца, вёскі Навасёлкі і Слабада), у склад Дзмітравіцкага сельсавета перададзены 16 населеных пунктаў (вёскі Альшанец, Барсукі, Высокая Гара, Вяшэўка, Глінішча, Дзевяніца, Журоўка, Замасточча, Карма, Медзенка, Селішча, Старыя Гумны, Стаўпы, Тылькаўка, Харчычы і Ялоўка)[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (30 населеных пунктаў) — 1951 чалавек[3], з іх 93,2 % — беларусы, 5,3 % — рускія, 0,5 % — украінцы[4].

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.