Пагранічны канфлікт на востраве Даманскі
Баявыя дзеянні на востраве Даманскі 1969 — адбіццё савецкімі пагранічнікамі і ваеннаслужачымі ўзброеных спроб парушэння тэрытарыяльнай цэласнасці СССР і недатыкальнасці дзяржаўнай граніцы СССР з кітайскага боку ў раёне вострава Даманскі (басейн ракі Усуры).
Памежны канфлікт на востраве Даманскі | |||
---|---|---|---|
Дата | 2—15 сакавіка, 11 верасня 1969 | ||
Месца | востраў Даманскі на рацэ Усуры, (СССР, пасля КНР) | ||
Вынік | разгром войскаў КНР, тэрыторыя стала нічыёй[1]; пасля востраў быў перададзены КНР | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У сярэдзіне 1960-х у Кітаі пачалася «Вялікая пралетарская культурная рэвалюцыя», якая прывяла да ўсталявання ў краіне ваенна-бюракратычнай дыктатуры, павышэння ролі арміі, мілітарызацыі грамадства. Адной з асноў унутранай і знешняй палітыкі КНР стаў ваяўнічы антысаветызм. Пачасціліся правакацыйныя акты з боку Кітая на савецкай граніцы, спробы захопу ўчасткаў тэрыторыі СССР. Кітайскія ўлады размясцілі ў прыгранічных з Савецкім Саюзам раёнах шматлікія падраздзяленні ўзброеных сіл і так званай «працоўнай арміі», разгарнулі будаўніцтва ваенных пасяленняў. Прылеглая да савецкай граніцы паласа тэрыторыі да 200 км шырынёй была аб'яўлена «перадавой лініяй абароны Кітая», з высяленнем мясцовага насельніцтва ў глыбінныя раёны краіны.
У ноч на 2 сакавіка 1969 каля 300 кітайскіх ваенных парушылі граніцу СССР па рацэ Усуры і высадзіліся на востраве Даманскі. Кітайцы абсталявалі пазіцыі супрацьтанкавымі гарматамі, мінамётамі, гранатамётамі і кулямётамі. Раніцай парушальнікі былі заўважаны савецкай пагранічнай аховай, якая пасля працяглага бою аднавіла граніцу. Загінулі 32 савецкія пагранічнікі, 14 атрымалі раненні.
15 сакавіка 1969 на востраў Даманскі ўварваўся пяхотны полк Народна-вызваленчай арміі Кітая пры падтрымцы двух танкаў і артылерыі. Бой працягваўся ўвесь дзень, а востраў пераходзіў з рук у рукі восем разоў. Пагранічнікам аказалі падтрымку рэгулярныя часці Савецкай Арміі (падраздзяленні 45-га армейскага корпуса). Загінулі 17 пагранічнікаў і 9 мотастралкоў.
На працягу паўгода пагранічнікі адбівалі спробы кітайцаў высадзіцца на востраў (у т.л. з прымяненнем рэактыўных установак «Град»).
У верасні 1969 старшыні ўрадаў СССР і КНР падпісалі пагадненне аб захаванні статус-кво граніцы і непрымяненні зброі пры вырашэнні пагранічных спрэчак. Сітуацыя вакол вострава Даманскі была ўрэгулявана. Абодва бакі працягвалі сцвярджаць, што востраў належыць ім і знаходзіцца пад іх кантролем, але фактычна ён адышоў Кітаю. У пачатку 1990-х, пасля правядзення дэмаркацыі савецка-кітайскай граніцы, частка астравоў на рацэ Усуры, у тым ліку Даманскі, былі перададзены Кітаю афіцыйна.
Мяркуецца, што пагранічныя канфлікты СССР з Кітаем, хаця і маглі прывесці да поўнамаштабнага сутыкнення з прымяненнем ядзернай зброі, спынілі спробы кітайскага боку сілай аднавіць справядлівасць (паводле кітайскага пункту гледжання) адносна прыналежнасці спрэчных тэрыторый.
Зноскі
- ↑ У выніку бою 15 сакавіка 1969 года кітайскія войскі былі выбіты з Даманскага з вялікімі стратамі і не вярталіся на востраў да верасня, калі савецкім памежнікам быў аддадзены загад не адкрываць агонь па парушальніках. Гл.: Рябушкин Д. С. Мифы Даманского. — М.: АСТ, 2004. — С. 151, 263—264.