Падазёрышча
Падазё́рышча — возера ў Беларусі, Бялыніцкім раёне Магілёўскай вобласці, за 35 км на паўднёвы захад ад горада Бялынічы, за 3 км на паўднёвы захад ад вёскі Мяжонка, у басейне ракі Дулебка.
Падазёрышча | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Даўжыня | 0,79 км |
Шырыня | 0,28 км |
Плошча | 0,16 км² |
Даўжыня берагавой лініі | 2,0 км |
Найбольшая глыбіня | 4,2 м |
Сярэдняя глыбіня | 2,5 м |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Магілёўская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Плошча паверхні 0,16 км². Даўжыня 0,79 км, найбольшая шырыня 0,28 км. Найбольшая глыбіня 4,2 м, сярэдняя — 2,5 м. Даўжыня берагавой лініі 2,0 км. Аб’ём вады ў возеры 0,40 млн м³.
Размешчана сярод балоцістага ляснога ўрочышча Балота Дулебскае. Схілы катлавіны невыразныя.
Літаратура
правіць- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.