Дулебка
рака ў Беларусі
Дулебка, Дулеба — рака ў Бярэзінскім раёне Мінскай вобласці, левы прыток ракі Ольса (басейн Дняпра). Даўжыня 23 км. Плошча вадазбору 152 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,4 ‰. Пачынаецца за 3,7 км на поўнач ад вёскі Ягадка, вусце на паўднёва-ўсходняй ускраіне вёскі Мацевічы. Рэчышча каналізаванае на працягу 12 км (2,5 км на паўночны ўсход ад вёскі Баравіца — 3 км на паўночны ўсход ад вёскі Галынка). Цячэ пераважна па забалочаным лесе.
Дулебка | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 23 км |
Басейн | 152 км² |
Вадацёк | |
Выток | |
Вусце | Ольса |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Ольса → Бярэзіна → Дняпро → Чорнае мора |
Краіна | |
Рэгіён | Мінская вобласць |
Раён | Бярэзінскі раён |
ЛітаратураПравіць
- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.