Падводная павіннасць
Падво́дная паві́ннасць — від феадальнай павіннасці ў Вялікім Княстве Літоўскім у XVI—XVIII стагоддзях, паводле якой сяляне абавязаны былі даваць землеўладальнікам падводы для перавозкі прадукцыі да рачных прыстаней і ў горад[1]. Грашовым адпаведнікам падводнай павіннасці была падарожчына.
Такая павіннасць існавала таксама ў Расійскай імперыі ў XIX — пачатку XX стагоддзя. Да адмены прыгоннага права сяляне адбывалі падводную павіннасць за кошт паншчынных дзён[2]. Пазней павіннасць заключалася ў даванні падвод для земскіх, паліцэйскіх і судова-слудчых раз’ездаў[3]. Таксама існавала як ваенная павіннасць, заключалася ў абавязацельстве падаваць падводы з правадніком войскам за плату і ў дакладна вызначаных законам выпадках. Галоўным чынам выкарыстоўвалася пры перасоўваннях войскаў і няштатных каманд пры рухомых зборах і пры камандзіроўках асобных вайсковых чыноў не па паштовых дарогах. На падставе падводнай павіннасці фармаваліся абывацельскія вайсковыя абозы[4].
Гл. таксама
правіцьКрыніцы
правіць- ↑ ЭГБ 1999, с. 371.
- ↑ Гісторыя Беларусі: У 2 ч. Ч.2. ХІХ – ХХ стагоддзі: Курс лекцый / Рэд. кал. П. І. Брыгадзін, У. Ф. Ладысеў, П. І. Зялінскі і інш.. — С. 39.
- ↑ Подводная повинность // Малый энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 4 томах. — СПб., 1907—1909.
- ↑ Обозы войсковые // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
Літаратура
правіць- Падводная павіннасць // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1999. — С. 371—372. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0141-9.
Спасылкі
правіць- 1476. Падводная павіннасць. Першыя згадкі пра Дольцы – СТАРЫНА (23 кастрычніка 2022). Праверана 1 лютага 2024.