Пётр Іосіфавіч Зялінскі

Пётр Іосіфавіч Зялінскі, вядомы як Пятро Зялінскі (31 снежня 1931, в. Заканалле, Люблінскае ваяводства, Польшча — 15 ліпеня 2019, Мінск) — беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (1990), прафесар (1991).

Пётр Іосіфавіч Зялінскі
Дата нараджэння 31 снежня 1931(1931-12-31)
Месца нараджэння
Дата смерці 15 ліпеня 2019(2019-07-15) (87 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці выкладчык універсітэта, гісторык
Месца працы
Навуковая ступень доктар гістарычных навук (1990)
Альма-матар
Узнагароды

Біяграфія правіць

Скончыў Гомельскі дзяржаўны педагагічны інстытут (кваліфікацыя «Настаўнік гісторыі сярэдняй школы», 1958), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (аспірантура, 1968).

Працаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце (з 1968, гістарычны факультэт, кафедра гісторыі Беларусі новага і найноўшага часу, прафесар).

Навуковыя інтарэсы: гісторыя Беларусі.

Узнагароды правіць

Ганаровыя граматы Міністэрства вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі БССР (1981), Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2002), Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта (2005).

Літаратура правіць

  • «Атомные солдаты» Беларуси : воспоминания / [Ф. Д. Попов и др.]. — Минск, 2003.
  • Великая Отечественная война в контексте второй мировой войны : учебное пособие / П. И. Зелинский. — Минск, 2005.
  • Палітычныя партыі Беларусі : гісторыя і сучаснасць / [У. К. Коршук і інш.]. — Мінск, 2011.
  • Политическая работа КПЗБ в массах, 1923—1938 / П. И. Зелинский. — Минск, 1986.
  • Зялінскі Пётр Іосіфавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1996. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2. — С. 458.
  • Зялінскі Пётр Іосіфавіч // Историки Беларуси в начале XXI столетия : биобиблиографический справочник / Г. В. Корзенко. — Минск, 2007. — С. 139.
  • Зелинский Петр Иосифович // Прафесары і дактары навук Беларускага дзяржаўнага універсітэта, 1921—2001 : 80 год. — Мінск, 2001. — С. 104.

Спасылкі правіць