Паддуб’е (Пухавіцкі раён)
Падду́б'е[1] (трансліт.: Paddubje, руск.: Поддубье) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Дукорскага сельсавета.
Вёска
Паддуб'е
|
ГеаграфіяПравіць
Знаходзіцца за 7 кіламетраў на паўночны ўсход ад Мар’інай Горкі, 7 кіламетраў ад чыгуначнай станцыі Пухавічы лініі Мінск-Асіповічы.
НазваПравіць
Назва вёскі пайшла ад мясцовасці, дзе расло шмат дубоў.
ГісторыяПравіць
Пад уладай Расійскай імперыіПравіць
У пачатку 20 ст. пасяленне было вядома як урочышча Пухавіцкай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні.
Найноўшы часПравіць
У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 года была пад акупацыяй войскаў кайзераўскай Германіі.
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.
У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.
У 1926 годзе вядома як хутар.
Пад час Другой сусветнай вайны з канца чэрвеня 1941 г. да пачатку ліпеня 1944 г. акупіравана нямецкімі войскамі.
Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Дрычынскага сельсавета[2].
НасельніцтваПравіць

Турыстычная інфармацыяПравіць
- Гарадзішча (V стагоддзе да н.э. — V стагоддзе н.э.) . 2,9 км на поўнач ад вёскі, у полі, мясцовая назва — Гарадок.
ЛітаратураПравіць
- Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234(руск.)
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх