Падлессе Радваніцкае

(Пасля перасылкі з Падлессе-Радваніцкае)

Падле́ссе Радва́ніцкае[1] (трансліт.: Padliessie Radvanickaje, руск.: Подлесье Радваничское) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Мухавецкага сельсавета. Размешчана за 18 км на паўднёвы ўсход ад Брэста, 16 км ад чыгуначнай станцыі Брэст-Усходні, на р. Рыта.

Вёска
Падлессе Радваніцкае
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 95 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 162
Паштовы індэкс
225041
Аўтамабільны код
1
Падлессе Радваніцкае на карце Беларусі ±
Падлессе Радваніцкае (Беларусь)
Падлессе Радваніцкае
Падлессе Радваніцкае (Брэсцкая вобласць)
Падлессе Радваніцкае

У складзе дзяржаўнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Племзавод «Мухавец» (цэнтр — пас. Мухавец).

Гісторыя правіць

У 19 стагоддзі вёска — дзяржаўная ўласнасць у Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. Уваходзіла ў склад маёнтка Камяніца Біскупская. У 1870 годзе адносілася да Цюхініцкай сельскай грамады.

У 1905 годзе вёска ў Радваніцкай воласці Брэсцкага павета Гродзенскай губерні. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, у Радваніцкай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну нямецка-фашысцкія акупанты знішчылі вёску, загубілі 21 жыхара.

Насельніцтва правіць

  • 207 сялянскіх душ (1858)
  • 784 жыхары (1905)
  • 66 двароў, 324 жыхары (30.9.1921)
  • 72 двары, 320 жыхароў (1940)
  • 344 жыхары (1959)
  • 334 жыхары (1970)
  • 72 гаспадаркі, 94 жыхары (2005)

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)

Літаратура правіць

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.

Спасылкі правіць