Рыта
Рыта — рака ў Маларыцкім і Брэсцкім раёнах Беларусі, левы прыток ракі Мухавец (басейн Віслы). Даўжыня 62 км. Плошча вадазбору 1730 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 5,9 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,6‰.
Рыта | |
---|---|
![]() | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 62 км |
Басейн | 1 730 км² |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | Маларыцкі раён |
Вусце | |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Мухавец |
Краіна | |
![]() |
Пачынаецца ад трубы-рэгулятара каля вёскі Сушытніца Маларыцкага раёна. Раней пачыналася з возера Крымна (Украіна), пасля меліярацыйнай рэканструкцыі верхняе цячэнне пераведзенае ў рэчку Маларыта (пры неабходнасці частка сцёку можа накіроўвацца ў Рыту).
Цячэ па Брэсцкім Палессі. Вусце каля ўсходняй ускраіны вёскі Літвіны Брэсцкага раёна. За 2 км вышэй аўтадарогі Ляхаўцы-Макраны частка сцёку Рыты накіроўваецца ў Лукаўскае вадасховішча, ніжэй вусця Маларыты рэчышча прымае прыродныя параметры.
Абалона двухбаковая, нізкая, забалочаная (шырыня 0,3—0,5 км), перасечаная меліярацыйнымі каналамі, у верхнім і сярэднім цячэнні меліяраваная. Рэчышча каналізаванае амаль на ўсім працягу за выключэннем 3,5 км вышэй вусця. Берагі стромкія, месцамі абрывістыя.
Замярзае ў 3-й дэкадзе снежня, лёд трымаецца да сярэдзіны сакавіка. Веснавы ледаход 7 дзён. Найвышэйшы ўзровень разводдзя ў пачатку 3-й дэкады сакавіка. Асноўныя прытокі — Маларыта, Замшанка і Пажэжынка (злева). Рака прымае сцёк з меліярацыйных каналаў.
ЛітаратураПравіць
- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.