Лукаўскае вадасховішча
Лу́каўскае — вадасховішча, размешчанае ў Маларыцкім раёне Брэсцкай вобласці Рэспублікі Беларусь за 16 км на паўночны ўсход ад горада Маларыта. Знаходзіцца на месцы былога Лукаўскага возера.
Лукаўскае | |
---|---|
Каардынаты: 51°53′30″ пн. ш. 24°16′00″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Вышыня над узроўнем мора | 150 м |
Даўжыня | 3,15 км |
Шырыня | 2,7 км |
Плошча | 5,4 км² |
Аб'ём | 23,2 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 9,5 км |
Найбольшая глыбіня | 11,5 м |
Сярэдняя глыбіня | 4,3 м |
Плошча вадазбору | 112 км² |
Выцякаюць | Асіпоўка |
Збудавана ў 1980 годзе ў мэтах арашэння сельгасугоддзяў і рыбаводства, абгароджана дамбай даўжынёй 9,5 км. Каля паловы плошчы дна выслана сапрапелем.
Ваганні ўзроўню вады на працягу года складаюць 3,1 м.