Асіпоўка
рака ў Беларусі
Асіпо́ўка — рака ў Маларыцкім і Жабінкаўскім раёнах Брэсцкай вобласці, левы прыток ракі Мухавец (басейн Віслы). Даўжыня 38 км[1]. Плошча вадазбору 534 км². Сярэднягадавы расход вады ў вусці каля 1,5 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 ‰.
Асіпоўка | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 38 км |
Басейн | 534 км² |
Расход вады | 1,5 м³/с (у вусці) |
Вадацёк | |
Выток | |
• Каардынаты | 51°54′02″ пн. ш. 24°16′20″ у. д.HGЯO |
Вусце | Мухавец |
• Каардынаты | 52°08′59″ пн. ш. 23°59′39″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 0,4 м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Заходні Буг |
Краіна | |
Рэгіён | Брэсцкая вобласць |
— выток, — вусце |
Асноўны прыток — канал Бона (праваруч).
Пачынаецца ў Маларыцкім раёне з канала, вада падаецца з Лукаўскага вадасховішча праз калектар. Вусце каля вёскі Пятровічы Жабінкаўскага раёна. Цячэ па Брэсцкім Палессі. Даліна невыразная. Рэчышча каналізаванае на ўсім працягу. У верхнім цячэнні да вёскі Чарняны праходзіць праз лясны масіў. Ніжэй вёскі Чарняны выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярацыйных сістэм.
Зноскі
Літаратура
правіць- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Блакітны скарб Беларусі: Рэкі, азеры, вадасховішчы / Маст.: Ю.А. Тарэеў, У.І. Цярэнцьеў. — Мн.: БелЭн, 2007. — 480 с.