Адкрыць галоўнае меню

Каварства і любоў (ням.: Kabale und Liebe) — трэцяя драма нямецкага драматурга Фрыдрыха Шылера, напісаная ў 1784 годзе. Вяршыня творчасці драматурга перыяду «буры і націску». Адзін з найлепшых твораў класічнай нямецкай літаратуры. Гэта першая драма Шылера, у якой тэматыка твора ўзята непасрэдна з нямецкай рэчаіснасці.

Літаратурны твор
Каварства і любоў
Kabale und Liebe
Выданне
Тытульны аркуш выдання 1784 года
Жанр: драма
Аўтар: Фрыдрых Шылер
Мова арыгінала: нямецкая
Дата напісання: 1784
Дата першай публікацыі: 1784
Commons-logo.svg Медыяфайлы на Вікісховішчы

Беларускія перакладыПравіць

Першы пераклад трагедыі на беларускую мову зрабіў Кузьма Чорны. У 1993 для адмысловага выдання твораў Шылера ў серыі «Скарбы сусветнай літаратуры» пераклад п'есы зрабіў Мікола Ермалаеў.

ЛітаратураПравіць

  • Ф. П. Шиллер. Фридрих Шиллер. Жизнь и творчество, Гослитиздат, М. 1955
  • Шылер Ф. Вершы і балады. Драмы: З ням. / Уклад., прадм. і камент. Л. Баршчэўскага.— Мн.: Маст. літ., 1993.— 653 с ISBN 5-340-00954-8
  • Либинзон З. «Коварство и любовь» Шиллера. М., 1969.