Падступства і каханне (п’еса)

Падступства і каханне (ням.: Kabale und Liebe) — трэцяя драма нямецкага драматурга Фрыдрыха Шылера, напісаная ў 1784 годзе. Вяршыня творчасці драматурга перыяду «буры і націску». Адзін з найлепшых твораў класічнай нямецкай літаратуры. Гэта першая драма Шылера, у якой тэматыка твора ўзята непасрэдна з нямецкай рэчаіснасці.

Падступства і каханне
Kabale und Liebe
Выданне
Тытульны аркуш выдання 1784 года
Жанр драма
Аўтар Фрыдрых Шылер
Мова арыгінала нямецкая
Дата напісання 1784
Дата першай публікацыі 1784
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

ГісторыяПравіць

Задума і план гэтай «мяшчанскай трагедыі» ўзніклі ў Шылера пад канец чэрвеня або ў пачатку ліпеня 1782 г. у Штутгарце. Праца над ёй працягвалася ў Огерсгайме, Баўэрбаху, Мангейме да студзеня 1784 г. Першапачаткова твор меў назву «Луіза Мілерава» (ням. Luise Millerin). Прэм’ера першага спектакля паводле гэта п’есы адбылася ў тэатры Франкфурце-на-Майне 13 красавіка 1784 г., а праз два дні ўбачыла свет і першая яе пастанова ў Мангеймскім тэатры. Праз некалькі тыдняў пасля гэтага твор выйшаў з друку асобнае кнігай.

ПерсанажыПравіць

Галоўныя персанажы п’есы:

  • Прэзідэнт фон Вальтэр, пры двары нямецкага герцага
  • Фердынанд, яго сын, маёр
  • Гофмаршалак фон Кальб
  • Лэдзі Мільфард, герцагава фаварытка
  • Вурм, асабісты сакратар прэзідэнта
  • Мілер, настаўнік музыкі
  • Луіза, яго дачка
  • Сафія, камерыстка лэдзі

Некаторыя з асабовых імёнаў, якія фігуруюць у п’есе маюць гаворачы сэнс:

  • Гофмаршалак фон Кальб (ням. Kalb) — цялятка
  • сакратар Вурм (ням. Wurm) — чарвяк

КрыніцыПравіць

Прыдворна-арыстакратычны свет Фрыдрых Шылер меў магчымасць вывучыць пад час свайго навучання ў Ваеннай акадэміі вюртэмбергскага герцага Карла Яўгена. Вобразы прэзідэнта фон Вальтэра, гофмаршалка фон Кальба і лэдзі Мільфард былі мастацкім абагульненнем рысаў рэальных асоб з атачэння герцага Карла Яўгена. Гісторыя ўзвышэння прэзідэнта праз труп свайго папярэдніка, ёсць не што іншае, як біяграфія аднаго з дачаснікаў вюртэмбергскага герцага. Лэдзі Мільфрад спісаная з графіні Францішкі фон Хоэнгайм, любоўніцы Карла Яўгена. Прататыпам прэзідэнта фон Вальтэра паслужыў граф Манмартэн.

СюжэтПравіць

У «Падступстве і каханні» выяўленыя два супрацьлеглых лагера, якія варагуюць спаміжсобку як рэальныя прадстаўнікі двух грамадзянскіх класаў: феадальнага дваранства і бюргерства. Драматычная калізія паміж прадстаўнікамі грамадзянскіх лагераў удасканальваецца канфліктам у асяроддзі самое пануючай вярхушкі (канфлікт прэзідэнта фон Вальтэра з сынам Фердынандам).

Сын прэзідэнта фон Вальтэра, Фердынанд, улюбляецца ў дзяўчыну з простага народа — Луізу Мілер, дачку музыкі. Прэзідэнт, у сваю чаргу, жадае выкарыстаць сына ў якасці паслухмянае зброі для ўзмацнення сваёй улады і ўплыву пры двары і з гэтаю мэтай вырашае ажаніць Фердынанда на лэдзі Мільфард, любоўніцы герцага, але ён сутыкаецца на нечаканую нязгоду з боку сына. Вурм, сакратар прэзідэнта, высвятляе свайму гаспадзіну прычыну свавольнасці Фердынанда: ён кахае дачку музыкі Мілера Луізу. Пры першае ж размове Фердынанд адмаўляецца ад рукі «прывілеяванае блудніцы» герцага.

Бачачы, што з-за зацятасці сына ўсё яго планы мусяць рухнуць, прэзідэнт фон Вальтэр вырашае арыштаваць музыку Мілера, а Луізу і яе маць паставіць ля ганебнага слупа, разлічваючы, што пасля гэтага Фердынанд адмовіцца ад сваёй зганьбаванай каханай. Але, калі прэзідэнт разам з паліцэйскімі ўрываецца ў дом Мілера, каб здзейсніць свой намер, Фердынанд прымушае бацьку саступіць, пагражаючы, што, у той час калі Луіза будзе стаяць каля ганебнага слупа, ён распавядзе ўсёй сталіцы гісторыю аб тым, як становяцца прэзідэнтамі, гэта значыць выкрые злачынаства, здзейсненае фон Вальтэрам з мэтай дамагчыся ўлады.

Пасля гэта няўдачы сакратар Вурм раіць прэзідэнту прымусіць Луізу падпісаць цыдулку да трэцяга ліца з прызнаннем у каханні і падсунуць гэту цыдулку Фердынанду. Ён раіць фон Вальтэру арыштаваць музыку і яго жонку, прыстрашыўшы іх эшафотам альбо пажыццёвым зняволеннем, і паставіць дачцэ адзінае ўмовай іх вызвалення патрабуемую цыдулку. Прэзідэнт, вельмі задаволены гэткі планам, абірае ў якасці «аблюбёнца» Луізы, якому павінны быць адрасаваная любоўная цыдулка, нікчэмнага і пустога пашляка гофмаршалка фон Кальба. План Вурма хутка здзяйсняецца. Музыка з жонкай арыштаваныя. Ліст падтрыхтаваны. На наступны дзень гофмаршалак на парадзе раптоўна раняе ліст Луізы, а Фердынанд падымае яго. Ён у шаленстве. Упэўнены ў здрадзе Луізы, Фердынанд вырашае атруціць яе і сябе. Толькі пасля таго, як оба ўжо выпіла ліманад з атрутай, высвятляецца падступства Вурма і прэзідэнта, а таксама невінаватасць Луізы. Фердынанд кідае ў твар прэзідэнту словы, поўны агіды. Раптам з’яўляецца Мілер у суправаджэнні народа і паліцэйскіх. Зараз, калі ўвесь падступны план высветлены, прэзідэнт спрабуе скласці віну з сябе на Вурма, але сакратар пагражай распавесці жудасныя гісторыі, якія ашаломяць народ. Усведамляючы жахлівую катастрофу, якая адбылася па яго віне, прэзідэнт фон Вальтэр каецца ва ўсім і просіць прабачэння ў сына, які паміраючы, працягвае яму руку. Пасля гэтага фон Вальтэр аддае сябе ў рукі паліцэйскіх.

Пастаноўкі на БеларусіПравіць

На Беларусі першыя пастановы п’есы ставіліся на рускай і польскай мовах вядомыя з 40—50-х гадоў XIX ст. У савецкія часы п’еса ставілася:

Беларускія перакладыПравіць

Першы пераклад трагедыі на беларускую зрабіў Кузьма Чорны пад назвай «Каварства і любоў». У 1993 для адмысловага выдання твораў Шылера ў серыі «Скарбы сусветнай літаратуры» пераклад п’есы зрабіў Мікола Ермалаеў.

Зноскі

  1. А. В. Сабалеўскі. Беларускі трэці дзяржаўны тэатр // Тэатральная Беларусь: Энцыклапедыя: У 2 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн., 2002. — Т. 1. — С. 140—143. — 568 с.

ЛітаратураПравіць

  • Ф. П. Шиллер. Фридрих Шиллер. Жизнь и творчество, Гослитиздат, М. 1955
  • Шылер Ф. Вершы і балады. Драмы: З ням. / Уклад., прадм. і камент. Л. Баршчэўскага.— Мн.: Маст. літ., 1993.— 653 с ISBN 5-340-00954-8
  • Либинзон З. «Коварство и любовь» Шиллера. М., 1969.

СпасылкіПравіць