Пад’язаўлеўскі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Ляхавіцкім раёне Брэсцкай вобласці БССР

Пад’я́заўлеўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — вёска Пад’язаўле.

Пад’язаўлеўскі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Ляхавіцкі раён
Адміністрацыйны цэнтр Пад’язаўле
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Дата скасавання 20 мая 1968

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Ляхавіцкага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Альхавецкага сельсавета[1]. 9 чэрвеня 1958 года ў склад сельсавета з Малагарадзішчанскага сельсавета перададзены 2 населеныя пункты (вёскі Гукова і Літоўка)[2]. 20 мая 1968 года сельсавет перайменаваны ў Альхоўскі, цэнтр перанесены ў вёску Альхоўцы.

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 9 чэрвеня 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 6.

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.