Паладый (Біскуп Ірландыі)

першы каталіцкі біскуп у Ірландыі

Паладый (лац.: Palladius) — першы Біскуп Ірландыі, папярэднічаў Святому Патрыку; магчыма, яны былі аб’яднаныя ў позніх ірландскіх народных традыцыях. Ён быў дыяканам і членам адной з арыстакратычных сем’яў Галіі. Папа Цэлесцін I высвяціў яго ў біскупы і адправіў у Ірландыю «да вернікаў у Хрыста ў Шатландыі».

Паладый
Palladius
V ст.
Царква Каталіцкая Царква, Англіканская Супольнасць, Візантыйскія Праваслаўныя Цэрквы, Старажытныя Усходнія Праваслаўныя Цэрквы
Дзейнасць святар
Нараджэнне V стагоддзе
Смерць 450
Фардун
Дзеці Дачка
Дыяканская хіратонія Прыблізна 415 год
Прэсвітарская хіратонія Магчыма 415 ці 420-я гады
Епіскапская хіратонія 431
Кананізаваны Каталіцтва, англіканства, візантыйскае праваслаў'е, старажытнае ўсходняе праваслаў'е
У ліку Святы
Лік святасці Свяціцель (у каталіцтве візантыйскага абраду і візантыйскім праваслаўі)
Дзень памяці 6 ліпеня

Брэтань

правіць

Род Паладыя лічыўся адным з самых уплывовых арыстакратычных родаў у Галіі, і некаторыя іхнія прадстаўнікі займалі высокія пасады ў Гальскай Царкве. Паладый быў сынам экзуперанцыўсам з Пуацье, пра якога паганскі паэт Клаўдзій Рутылій Намацыян пісаў у сваім падарожжы 416 года: «тады напярэдадні ад’езду я паехаў ў горад Паладыя з надзеяй і гонарам майго народа. Гэты красамоўны юнак быў нядаўна пасланы з зямель галаў, каб вывучаць законы рымскага права. Мой сын па любові і кроўны сваяк, ён трымае самыя дэлікатныя повязі маёй павагі. Нават цяпер яго бацька экзуперанцый выхоўвае ў прэтарыянскай прэфектуры Галія любоў да аднаўлення свету; ён аднаўляе законы, вяртае свабоду і не дапускае, каб жыхары былі рабамі сваіх слуг».

 
Святы Праспер

Экзуперанцый, бацька Паладыя, магчыма, быў «præfectus prætorio Galliarum», калі ён быў забіты падчас армейскага бунту ў Арле ў 424 годзе.

Паладый быў жанаты і меў маленькую дачку. Намацыян апісвае яго як сябра і малодшага сваяка. У Рыме ён пацалаваў сваю сям’ю на развітанне, Як гэта рабілі апосталы, і жыў як аскет на Сіцыліі каля 408/409 года, аддаўшы сваю дачку ў манастыр на гэтым востраве. Магчыма, ён быў пасвечаны ў сан дыякана ці прэсвітара каля 415 года. Ён жыў у Рыме паміж 418429 гадамі і, магчыма тады быў «дыяканам Паладыем», як яго ўзгадвае Намацыян. Намагаўся пераканаць Папу Цэлесціна I адправіць біскупа Германа ў Брытанію, дзе ён павінен быў «вярнуць брытаў назад да каталіцкай веры».

Праспер Аквітанскі апісвае Паладзія як дыякана. Даследчыкі Батлер і Моран кажуць, што Паладзій быў дыяканам Рыма, так як малаверагодна, каб дыякан Асера карыстаўся ў Рыме тым уплывам, якое многія прыпісвалі Паладыю; і тое, гэта ў адпаведнасці з выкарыстаннем святым Прасперам тэрміна для абазначэння рымскіх дыяканаў простай назвай «diaconus». Гісторык Кэтлін Х’юз лічыць больш імаверным, што ён быў дыяканам святога Германа, і што Герман адправіў яго ў Рым, дзе ён атрымаў грошы ад Святога Пасаду, каб паехаць з імі ў Брытанію і дапамагчы ў барацьбе з Пелагіанствам.

На конт астатніх крыніц, распавядаючых пра яго місію ў Брэтані і Брытаніі большасць гісторыкаў сумняваюцца і лічыцца познімі падлогамі.

Ірландыя

правіць

У 431 годзе Паладый, пасвечаны Папам Цэлесцінам, адпраўляецца першым біскупам да «Хрыстовай паствы Шатландыі», паводле Хроніцы Праспера Аквітанскага, Паладый прыбыў у Арклоў. Аўксілій Ірландскі, Секундзій Армахскі і Ізерын — біскупы-місіянеры, атаясамліваюцца са святым Патрыкам, але пазнейшыя даследаванні звязваюць іх не з Патрыкам, а з Паладзіям.

Ірландскія пісьменнікі, якія апісваюць жыццё святога Патрыка, сцвярджаюць, што Святы Паладзій прапаведаваў у Ірландыі да Святога Патрыка, хоць неўзабаве быў выгнаны каралём Лэнстэра і вярнуўся ў паўночную Брытанію. Згодна з Мюрчам (які жыў двума стагоддзямі пазней) у кнізе Арма: «Бог перашкаджаў яму… і ні тыя лютыя і жорсткія людзі не прынялі Яго вучэнне ахвотна, ні сам ён не захацеў правесці час у чужой краіне, але вярнуўся да таго, хто паслаў яго». Паладзію суправаджалі чатыры спадарожніка: Сільвестр і Солін, тыя, што засталіся пасля яго ў Ірландыі, а таксама Аўгусцін і Бенедыкт, якія рушылі ўслед за ім у Брытанію, але вярнуліся ў сваю краіну пасля яго смерці. Паладый найбольш цесна звязаны з Лэнстэрам, асабліва з Клонардам.

Шатландыя

правіць

Паводле Святога Праспера, Паладый прыбыў да шатландцаў у паўночную Брытанію (у консульства Баса і Антыёха) пасля таго, як пакінуў Ірландыю ў 431 годзе. Шатландская царкоўная традыцыя кажа, што ён узначальваў там каталіцкую суполку каля 20 гадоў. Лічыцца, што святарскія хтратоніі ў Мернсе ў Шатландыі, у вёсцы Ахэнблэй, адзначае яго апошняе месца спачынку. Яшчэ ў часы кіравання Якава V каралеўскія сродкі былі выдаткаваныя на выраб новага рэлікварыя для царквы ў гэтым месцы, тамсама да часоў пратэстантызма там праходзіў штогадовы «Кірмаш Палдзі».

Смерць

правіць
 
Царква Святога Паладыя ў Фардане

Дата яго смерці невядомая, аднак у аналах Ульстэра ёсць наступныя згадкі:

  • 457 — «адыход старца святога Патрыка, як гаворыцца ў некаторых кнігах»
  • 461 — «вось некаторыя запісы аб супакаенні Патрыка»
  • 492 — «ірландцы сцвярджаюць тут, што Патрык арцыбіскуп памёр»
  • 493 — «Патрык… апостал ірландцаў, спачыў на 16-ы дзень перад красавіцкімі календамі…»

Такім чынам, магчыма, што пазнейшыя аўтары блыталі Паладыя і Патрыка. Калі больш раннія даты 457/461 сапраўды ставяцца да яго, то, магчыма, сапраўдны Святы Патрык памёр значна пазней, каля 492/493. Місія Патрыка была ў асноўным абмежаваная Ульстэрам і Конахтам, у той час як Паладый, хутчэй усяго, актыўна дзейнічаў у Лэнстэры, асабліва ў раёне Клонарда.

У Vita tripartita гаворыцца, што ён памёр у «Cell Fine» (лічыцца сучасным Кілінам Кормакам, графства Кілдэр), дзе ён пакінуў свае кнігі, пісьмовую дошчачку і мошчы Пятра і Паўла. Альбан Батлер, спасылаючыся на Гектара Баэцыяі, кажа, што ён памёр у Фардане, у пятнаццаці мілях на поўдзень ад Абердзіна, каля 450 года.

Зноскі