Палата Дэпутатаў Люксембурга
(Пасля перасылкі з Палата дэпутатаў Люксембурга)
Палата Дэпутатаў Люксембурга (люкс.: D'Chambersgebai, фр.: Chambre des Deputes, ням.: Abgeordnetenkammer) — заканадаўчы орган Люксембурга.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/01/Logo_of_the_Chamber_of_Deputies_of_Luxembourg.svg/250px-Logo_of_the_Chamber_of_Deputies_of_Luxembourg.svg.png)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/c9/Luxembourg_City_Chambre_des_d%C3%A9put%C3%A9s_Nov_2009.jpg/250px-Luxembourg_City_Chambre_des_d%C3%A9put%C3%A9s_Nov_2009.jpg)
Склад і паўнамоцтвы
правіцьПалата дэпутатаў складаецца з 60 дэпутатаў, якія выбіраюцца шляхам прамых усеагульных выбараў па прапарцыйнай сістэме тэрмінам на 5 гадоў. Члены Палаты Дэпутатаў не могуць быць членамі ўрада. Урад адказны перад Палатай Дэпутатаў.
Вынікі некаторых выбараў
правіцьВыбары 2004 года
правіць- Хрысціянска-сацыяльная народная партыя - 36,11%
- Люксембурская сацыялістычная рабочая партыя - 23,37%
- Люксембурская дэмакратычная партыя - 16,05%
- «Зялёныя» - 11,58%
- Камітэт дзеянні за дэмакратыю і справядлівасць - 9,95%
Выбары 1999 года
правіць- Хрысціянска-сацыяльная народная партыя — 30,1 %
- Люксембурская дэмакратычная партыя — 22,35 %
- Люксембурская сацыялістычная рабочая партыя — 22,29 %
- Камітэт дзеяння за дэмакратыю і справядлівасць — 11,31 %
- «Зялёныя» — 9,08 %
- «Левыя» — 3,3 %