Палац Бжастоўскіх

(Пасля перасылкі з Палац Бжастоўскіх (Вільня))

Палац Бжастоўскіх (літ.: Bžostovskių rūmai) — палац у Старым горадзе Вільнюса на скрыжаванні вуліц Універсітэцкай (Universiteto g.) і Дамініканскай (Дамініканская № 18/2; Dominikonų g. 18/2). У цяперашні час у будынку размешчаны аптэка і прыватныя кватэры.

Палац
Палац Бжастоўскіх
літ.: Bžostovskių rūmai
54°40′54″ пн. ш. 25°17′11″ у. д.HGЯO
Краіна  Літва
Горад Вільнюс
Архітэктурны стыль Класіцызм
Архітэктар Марцін Кнакфус
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

У 1667 годзе двухпавярховы палац набыў дыпламат Цыпрыян Павел Бжастоўскі. У 1760-я ўладальнікам палаца быў яго нашчадак пісар і рэферэндар Вялікага Княства Літоўскага Павел Ксаверый Бжастоўскі. Сучасны выгляд будынак набыў пасля пажару 1748 года, калі ў 1769[1] годзе ён быў пашыраны і перабудаваны ў стылі класіцызм паводле праекта славутага віленскага архітэктара Марціна Кнакфуса[2].

 
Герб Нагурскіх над уязной аркай

Неўзабаве палац быў прададзены Якубу Нагурскаму, а пазней належаў Агінскім[1]. З 1802 года ўладальнікам палаца быў кампазітар Міхал Клеафас Агінскі, аўтар паланэза «Развітанне з радзімай», пасля яго смерці — мецэнат Ірыніўш Клеафас Агінскі[2].

У 1957 і 1982 гг. палац быў рэканструяваны, умацавана яго канструкцыя, другі паверх прыстасаваны пад кватэры. Частку першага паверху цяпер займае аптэка, частка будынка адведзена пад жылыя памяшканні.

Зноскі

  1. а б Antanas Rimvydas Čaplikas. Šv. Jono, Dominikonų, Trakų gatvės. Vilnius: Charibdė, 1998. ISBN 9986-745-13-6. P. 125—131. (літ.)
  2. а б «Страчаная сталіца». 10 палацаў Вільні, якія варта пабачыць беларусу Архівавана 5 сакавіка 2016.

Спасылкі правіць