Палац Браньяр (фр.: Palais Brongniart), раней насіў назву Біржавога палаца, — акружаны перыстылем у карынфскімі стылі будынак пабудовы 18071825 гадоў, дзе знаходзілася Парыжская фондавая біржа.

Славутасць
Палац Браньяр
48°52′09″ пн. ш. 2°20′27″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Архітэктурны стыль класіцызм
Архітэктар Аляксандр-Тэадор Браньяр[d] і Элуа Лабар[d]
Дата заснавання лістапад 1825
Сайт palaisbrongniart.com (фр.)
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Палац Браньяр унутры

Размешчаны ў квартале Віўен 2-й акругі Парыжа. Названы у гонар архітэктара Аляксандра Тэадора Браньяра (Alexandre Théodore Brongniart), які пачаў будаўніцтва палаца у 1807 на месцы былога кляштара (couvent des Filles de Saint Thomas), але не скончыў — Браньяр памёр 6 чэрвеня 1813 года. Далей будаўніцтвам займаўся Элуа Лабар (Éloi Labarre), які завяршыў палац у лістападзе 1825 г. Столь палаца распісана мастаком Аляксандрам Абель-дэ-Піяжолем. Фірма, якая валодае фондавай біржай, «Euronext» цалкам камп'ютэрызавала працу біржы і выкарыстоўвае вызваленыя залы палаца для правядзення канферэнцый, семінараў і дзелавых сустрэч.

Глядзіце таксама

правіць

Зноскі

  1. base Mériméeministère de la Culture, 1978.
  2. archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.

Спасылкі

правіць