Палац культуры льнокамбіната (Орша)

Палац культуры льнокамбіната — будынак у Оршы, размешчаны па адрасе вуліца Леніна, 21. Пабудаваны ў 1930-я гады. У наш час у будынку месціцца Дзіцячая школа мастацтваў № 1 г. Орша.

Славутасць
Палац культуры льнокамбіната
54°30′34″ пн. ш. 30°25′40″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Орша
Архітэктурны стыль постканструктывізм
Дата пабудовы 1930-я
Map

Архітэктура

правіць

Мае асіметрычную кампазіцыю, сфарміраваную з 3-павярховага клубнага аб'ёма і глядзельнай залы. Уваход вырашаны глыбокай нішай з лоджыямі, якія абапіраюцца на 4-гранныя канеліраваныя калоны са стылізаванымі капітэлямі, на першым паверсе — на патоўшчаныя круглыя калоны. Фасад дэкарыраваны шырокімі лапаткамі, ляпной пластыкай.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць