Палеалогаўскае адраджэнне

Палеалогаўскае адраджэнне (Палеалогаўскі рэнесанс) — перыяд у гісторыі візантыйскага мастацтва з 1261 па 1453 год, які супадае з часам праўлення дынастыі Палеалогаў, апошні ўзлёт культуры ў гісторыі Візантыі. Пачаўся пасля захопу Міхаілам VIII Канстанцінопаля і аднаўлення Візантыйскай імперыі, калі пачаліся шырокія працы па аднаўленні сталіцы.

У гэтую эпоху дарагая мазаіка ўсё часцей саступае месца фрэскам. Аднак менавіта ў гэты час быў пабудаваны і ўпрыгожаны знакаміты манастыр Хора, мазаіка і фрэскі якога лічацца непераўзыдзенымі помнікамі палеалогаўскай эпохі.

Павялічваецца колькасць сюжэтаў іканапісу, у пошуках новых тэм майстры ўсё часцей звяртаюцца да апакрыфічных Евангелляў (гэта значыць не прынятых афіцыйнай царквой)[1].

Да прадстаўнікоў эпохі Палеалогаўскага адраджэння можна аднесці Феафана Грэка.

Навукоўцы спрачаюцца аб тым, ці мог бы палеалогаўскі рэнесанс плаўна перайсці ў сапраўднае Адраджэнне.

Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва правіць

Да твораў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Палеалогаўскага адраджэння адносіцца, напрыклад, часткова захаваная мазаіка «Дэісус» у Храме Святой Сафіі.

Жывапіс правіць

Прыкладам жывапісу эпохі Палеалогаўскага адраджэння з'яўляецца фрэска «Белы анёл», якая знаходзіцца ў манастыры Мілешава, размешчаным у Сербіі[2].

Архітэктура правіць

У часы палеалогаўскага адраджэння пабудовы ствараліся ўжо значна менш маштабныя, чым у папярэднія эпохі. Да помнікаў архітэктуры эпохі палеалогаўскага адраджэння адносяць Манастыр Хора, найболей захаваны візантыйскі помнік архітэктуры. Манастыр Хора ўваходзіць у пералік Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА[3].

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць