Палеарктыка
Палеарктычны рэгіён — біягеаграфічны рэгіён, які ахоплівае Еўропу, Азію на поўнач ад Гімалаеў і без Аравійскага паўвострава, а таксама Паўночную Афрыку да паўднёвага краю пустыні Сахара. Да яго адносяцца і астравы, якія знаходзяцца побач з гэтымі часткамі мацерыкоў. Палеарктычны рэгіён узнік у эпоху палеагена, калі ў ім развіліся новыя формы раслін і жывёл. Палеарктыка ўтварае разам з Неарктыкай (Паўночная Амерыка да Мексікі і Грэнландыя) біягеаграфічны рэгіён Галарктыку, які ахоплівае амаль усё паўночнае паўшар’е. Прыналежнасць асобных рэгіёнаў Зямлі да таго ці іншага біягеаграфічнага рэгіёна нярэдка спрэчная.