Палтаўская (руск.: Полтавская) — станіца ў Краснадарскім краі. Адміністрацыйны цэнтр і найбуйнейшы населены пункт Краснаармейскага раёна. Утварае МУ Палтаўскае сельскае паселішча.

Станіца
Палтаўская
руск.: Полтавская
Герб Сцяг[d]
Герб Сцяг[d]
Краіна
Суб’ект федэрацыі
Муніцыпальны раён
Каардынаты
Кіраўнік
Уладзімір Анатолевіч Пабожы
Заснаваны
1794
Плошча
  • 20,84 км²
Вышыня цэнтра
5 м
Часавы пояс
Тэлефонны код
86165
Паштовыя індэксы
353800–353803
Аўтамабільны код
23, 93, 123
Код АКАТП
Палтаўская на карце Расіі ±
Палтаўская (Расія)
Палтаўская
Палтаўская (Краснадарскі край)
Палтаўская

Геаграфія правіць

Станіца размешчана на берагах Палтаўскага ерыка, гэтая рака задоўга да ўтварэння станіцы называлася «Сухая Ангалы» («Ангалы» ў перакладзе са старажытнацюркскага — «які мае маці», а рака «Ангалы» сёння мае іншую назву — «Ангелінскі ерык»), цячэ ў межах дэльты Кубані, за 65 км на паўночны захад ад Краснадара, за 12 км на поўнач ад Славянска-на-Кубані. Станіца акружаная рысавымі чэкамі. Агульная яе плошча — 17 км².

Чыгуначная станцыя Палтаўская на ветцы Крымск — Цімашоўск.

Гісторыя правіць

Заснаванае ў 1794 годзе Палтаўскае куранное паселішча з’яўляецца адным з першых сарака паселішчаў чарнаморскіх казакоў на Кубані (гл. Кубанскія казакі). Назва перанесена з аднайменнага курэня Запарожскай Сечы, названага ў сваю чаргу па горадзе Палтава.

У снежні 1932 года было цалкам выселена на Урал ўсё насельніцтва станіцы Палтаўскай. На іх месца паселены сем’і дэмабілізаваных чырвонаармейцаў, выхадцаў з Цэнтральнай Расіі і Беларусі. Станіца атрымала іншае імя — Краснаармейская. У 1994 годзе станіцы было вернута гістарычнае імя.

У гады Вялікай Айчыннай вайны побач са станіцай размяшчаўся ваенны аэрадром ст. Краснаармейская, які атрымаў назву па бліжэйшаму населенаму пункту. Прыкрыццё раёна забяспечваў 508-ы асобны зенітны артылерыйскі дывізіён (508 озадн РГК).

Спорт правіць

У станіцы базіруецца матабольны клуб «Кіравец».

Вядомыя ўраджэнцы правіць

  • Адрыян Фёдаравіч Міхайлаў (1853−1929) — рускі рэвалюцыянер, народнік.
  • Анатоль Іванавіч Аўсяннікаў (1936−1979) — савецкі журналіст-міжнароднік, перакладчык, паліглот.
  • Павел Андрыянавіч Пода (1908−1943) — Герой Савецкага Саюза.

Літаратура правіць

  • Радин А., Шаумян Л. За что жители станицы Полтавской выселяются с Кубани в северные края. М.: Партиздат, 1932.
  • Соловьёв В. А. Суворов на Кубани: 1778—1793. — Краснодарское книжное издательство, 1986. — 190 с. — 15 000 экз.

Спасылкі правіць