Паляванне на тура
Паляванне на тура — шпалера ў калекцыі Мірскага замка, створаная ў канцы XVI — пачатку XVII стагоддзя на ткацкай мануфактуры Аўдэнардэ. Памеры складаюць 247 х 450 см. У пачатку 2018 года шпалеры прысвоены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці 1-й катэгорыі[1].
| ||
Паляванне на тура. канец XVI – пачатак XVII | ||
Матэрыял | воўна, шоўк | |
---|---|---|
Тэхніка | ткацтва | |
Мірскі замак, Мір |
Гісторыя
правіцьЛітоўскія спецыялісты па мастацкім тэкстылі, лічаць, што шпалера была зроблена ў канцы XVI — пачатку XVII стагоддзя фламандскімі майстрамі ў шпалерных майстэрнях горада Аўдэнардэ — другім вядомым нароўні з Бруселем цэнтрам ткацтва Фландрыі[2].
Апісанне
правіцьШпалера “Паляванне” прадстаўляе сабой тканы аднабаковы бязворсавы дыван з сюжэтнай кампазіцыяй, вытканы ўручную, шляхам перакрыжаванага перапляцення нітак. Шпалера характарызуецца падрабязнай і дэталізаванай кампазіцыяй, грубымі і тоўстымі ніткамі, якія ствараюць буйнарубчатую фактуру дывана. Каларыстычная гама вытрымана ў вохрыста-карычневых і зеленавата-сініх танах[3].
На шпалеры ўвасоблена кульмінацыя дзеяння — момант адзінаборства князя з турам. На звера наступаюць пешыя і конныя паляўнічыя з дзідамі і сабакамі. Менавіта князю-гаспадару належала права забіць загнанага ў пастку дзікага звера. Сцэна разгортваецца на фоне пейзажу з замкам з высокай дазорнай вежай, што бачны ўдалечыні. Шпалера дэкаравана па перыметры шырокай аблямоўкай з малюнкам пладоў, кветак, дзіўных звяроў, жаночых і мужчынскіх постацей[2].
Крыніцы
правіць- ↑ Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь . Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (10 красавіка 2019). Праверана 6 ліпеня 2020.
- ↑ а б Рарытэты музейнай калекцыі Архівавана 27 лютага 2014.
- ↑ Паляванне на тура ў Банку звестак аб гісторыка-культурнай спадчыне Рэспублікі Беларусь