Палітыка Партугаліі
Партугалія — прэзідэнцкая рэспубліка (з 1910). Прэзідэнт абіраецца ўсеагульным галасаваннем на 5 гадоў. У студзені 2016 прэзідэнтам абраны Марселу Рэбелу ды Соза.
Урад узначальвае прэм’ер-міністр, які, як правіла, з’яўляецца лідарам перамогшай на парламенцкіх выбарах партыі. Прэм’ер-міністр фармуе склад свайго кабінета. З 26 лістапада 2015 — Антоніу Кошта.
Парламент (Асамблея Рэспублікі) абіраецца па партыйных спісам на 4 гады. У склад парламента ўваходзяць 230 дэпутатаў. Папярэднія парламенцкія выбары адбыліся 20 лютага 2005.
У Партугаліі дзейнічае шматпартыйная сістэма. Аднак асноўнае палітычнае дужанне адбываецца паміж двума партыямі: сацыялістычнай (лева-цэнтрысцкай, 121 мандат на парламенцкіх выбарах 2005) і сацыял-дэмакратычнай (права-цэнтрысцкай, 75 мандатаў на парламенцкіх выбарах 2005). У парламенце таксама прадстаўленыя:
- Народная партыя Партугаліі (парт.: Partido Popular)
- Партугальская камуністычная партыя (парт.: Partido Comunista Portugues)
- Партыя Зялёных (парт.: Os Verdes)
- Левы блок (парт.: Bloco de Esquerda)
Канстытуцыя Партугаліі прынятая 25 красавіка 1976, змены ўносіліся ў 1982, 1989, 1992, 1997, 2001 і 2004.