Палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі (з 2020 года)

Палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі пасля 2020 года — шырокамаштабны палітычны пераслед рэжымам Аляксандра Лукашэнкі сваіх праціўнікаў, развязаны пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года і сілавога задушэння найбольш масавых у гісторыі краіны пратэстаў дзеля захавання асабістай улады. Пасля 2022 года пад палітычны пераслед трапілі таксама праціўнікі расійскага ўварвання ва Украіну.

Палітычныя рэпрэсіі закранулі шырокія пласты грамадства[1], узмацнілася жорсткасць рэпрэсіўных практык, адбыліся рэакцыйныя змены ў заканадаўстве, пачалося насаджэння прарасійскай ідэалогіі. Палітычны пераслед справакаваў масавую вымушаную эміграцыю з Беларусі ў дэмакратычныя краіны, стаў прычынай эканамічнага, палітычнага і культурнага заняпаду краіны і яе палітычнай ізаляцыі ў свеце.

Перадумовы

правіць

Палітычны пераслед

правіць

Станам на сакавік 2023 года агульная колькасць палітычна матываваных адміністрацыйных арыштаў і крымінальных спраў склала 60 тысяч, колькасць палітвязняў складала не менш за 5 тысяч[2].

Супраць журналістаў і блогераў

правіць

Супраць палітычных дзеячаў

правіць

Супраць дзеячаў культуры

правіць

Супраць акадэмічнай супольнасці

правіць

Палітычны пераслед людзей, якія з'ехалі з Беларусі

правіць

Катаванні і абмежаванні ў правах

правіць

У судах

правіць

"Палітычных", затрыманых па адміністрацыйных артыкулах, перавозяць заўсёды ў кайданках. Суды адбываюцца аддалена, праз ноўтбук[3].

У месцах зняволення

правіць

Арыштаваных па палітычных артыкулах на «Акрэсціна» трымаюць у адмыслова перапоўненых камерах[4][5]. Так у шасцімеснай камеры ўтрымліваюць да 30 мужчын, у чатырохмясцовай — да 20 чалавек[5]. Палітычным, якіх называюць «кантрольнымі»[3], не выдаюць матрацы і пасцельную бялізну, таму ім даводзіцца спаць на металічнай рашотцы нараў, на падлозе або на лаўцы[4]. На металічных нарах («грылях») немагчыма ні сядзець, ні ляжаць, на целе арыштаваных ад рашотак застаюцца сінякі[6].

«Палітычным» не перадаюць перадачы[4] акрамя лекаў[5]. Сродкі асабістай гігіены і туалетную паперу арыштаваныя атрымліваюць нерэгулярна[6]. У дзень арышту затрыманых не кормяць[6]. Многія на «сутках» адмаўляюцца ад прыёму ежы праз нізкую якасць прадуктаў[6]. Наяўныя грошы забіраюць у кошт аплаты за харчаванне[6]. У камерах з палітычнымі не выключаюць ноччу святло і будзяць у дзве і чатыры ночы[5].

Праз перапоўненасць камер праз некалькі дзён знаходжання ў іх усе «палітычныя» пачынаюць хварэць[5]. Арыштаваных з хранічнымі захворваннямі не аддаюць неабходныя медыкаменты[6]. У час пандэміі COVID-19 затрыманых з сімптомамі і высокай тэмпературы ізалявалі ў карцар, без тэмпературы не ізалявалі ўвогуле[6].

10-15 % ад колькасці затрыманых па палітычных артыкулах праходзяць праз «карусель», калі чалавека пасля сутак арышту паўторна затрымліваюць і судзяць па новых пратаколах[5].

Цэнзура

правіць

Змены ў заканадаўстве

правіць

Адмаўленне генацыду беларускага народа

правіць

Рэжым Лукашэнкі пастаянна праводзяць паралель паміж гітлераўцамі і ўдзельнікамі пратэстаў супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 2020 года і гвалту з боку сілавікоў[7]. У той жа час праціўнікі рэжыму бачаць у той палітыцы, якую праводзіць дзяржава з 2020 года, перайманне палітыкі нацыстаў. У снежня 2021 года ў Крымінальны кодэкс Беларусі быў унесены артыкул 130-2 «адмаўленне генацыду беларускага народа» паводле якога прадугледжана адказнасць да 5 гадоў зняволення, за паўторнае парушэнне закона — ад 3 да 10 гадоў пазбаўлення волі[8], што парушае права на свабоду выказвання меркаванняў, замацаванага Міжнародным пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах[9]. У 2022 годзе Генеральная пракуратура ўзбудзіла справы паводле гэтага артыкула ў дачыненні да супрацоўнікаў незалежных медыя-рэсурсаў «Флагшток», «Люстэрка» і «Радыё Свабода»[10].

Вымушаная эміграцыя

правіць

Прапаганда

правіць
  1. Карбалевіч, Валер. Плюс поўная і безумоўная капітуляцыя. Чаго хоча дамагчыся Лукашэнка, робячы прапанову «зьбеглым» . Радыё Свабода (26 студзеня 2023). Праверана 28 сакавіка 2024.
  2. admin. «Адносіны Беларусі з варожай Расіяй мусяць змяніцца». Выступ Святланы Ціханоўскай на слуханнях у Кангрэсе ЗША, 2023 . Святлана Ціханоўская (28 сакавіка 2023). Праверана 28 сакавіка 2024.
  3. а б "Людзі ў адных майтках і шкарпэтках месяцамі сядзяць". Былы арыштант Акрэсціна распавёў пра ўмовы ў траўні і сукамернікаў . spring96.org (15 лістапада 2022). Праверана 2 красавіка 2024.
  4. а б в «Курткі забіралі, бо яны нам "не паложаны». Былы арыштант распавёў пра ўмовы ўтрымання на Акрэсціна ў студзені . spring96.org (5 лютага 2022). Праверана 2 красавіка 2024.
  5. а б в г д е helper. «Для рэжыму падпіска на ўкраінскія каналы горш за Nexta» . Беларуская асацыяцыя журналістаў (9 студзеня 2023). Праверана 2 красавіка 2024.
  6. а б в г д е ё У ЦІП на Акрэсціна палітвязні знаходзяцца ў нечалавечых умовах • Навіны(нявызн.). Voice of Belarus. Праверана 2 красавіка 2024.
  7. За "адмаўленне генацыду беларускага народа" затрыманы 54-гадовы мінчанін . Pozirk. Праверана 2 красавіка 2024.
  8. Вярхоўны суд: З 2020 года да адказнасці за «нацысцкую сімволіку» прыцягнута больш за 650 чалавек - Беларуская Служба - polskieradio.pl(нявызн.). polskieradio.pl. Праверана 2 красавіка 2024.
  9. «Такія абмежаванні недапушчальныя». Павел Сапелка каментуе адказанасць за «адмаўленне генацыду беларускага народа» . belhumanrights.house. Праверана 2 красавіка 2024.
  10. За "адмаўленне генацыду беларускага народа" затрыманы 54-гадовы мінчанін . Pozirk. Праверана 2 красавіка 2024.