Панджнад
Панджнад (урду: پنجند, панджаб.: ਪੰਜਨਦ : Panjnad, ад panj — пяць, nadi — рака) — рака ў Пакістане. Утвараецца паслядоўным зліццём пяці рэк: Джэлам, Чынаб, Раві, Біяс і Сатледж. Джэлам і Раві ўліваюцца ў Чынаб, Біяс — у Сатледж, а Чынаб і Сатледж зліваюцца і фарміруюць Панджнад. Агульная плынь цячэ ў паўднёва-заходнім кірунку каля 71 км і ўпадае ў раку Інд каля Мітханкота. На Панджнадзе пабудаваная дамба, якая забяспечвае функцыянаванне ірыгацыйных каналаў для правінцый Пенджаб і Сінд.
Панджнад | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 71 км |
Вадацёк | |
Выток | Зліццё Чынаб і Сатледж |
• Каардынаты | 29°20′57″ пн. ш. 71°01′41″ у. д.HGЯO |
Вусце | Інд |
• Каардынаты | 29°06′31″ пн. ш. 70°41′55″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Інд → Аравійскае мора |
Краіна | |
— выток, — вусце | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |