Пандэліс

горад у Літве

Пандэліс (літ.: Pandėlys, традыцыйная беларуская назва — Панядзе́лі) — горад у Рокішкіскім раёне Панявежыскага павета Літвы, з’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам Пандэліскай сянюніі. Насельніцтва 921 чалавек (2010 год). Адносіцца да этнаграфічнага рэгіёна Аўкштайція.

Горад
Пандэліс
літ.: Pandėlys
Герб
Герб
Краіна
Павет
Раён
Сянюнія
Каардынаты
Першая згадка
1591
Горад з
Вышыня цэнтра
105 м
Насельніцтва
  • 695 чал. (1 студзеня 2023)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
(+370) 458
Паштовыя індэксы
LT-42369
Пандэліс на карце Літвы
Пандэліс (Літва)
Пандэліс

Геаграфія правіць

Размешчаны на рэкі Апашча (басейн Ліелупе) у 26 км ад горада Рокішкіс і ў 181 км ад Вільнюса. Чыгуначная станцыя на лініі Панявежыс — Даўгаўпілс.

Гісторыя правіць

Упершыню згадваецца ў 1591 годзе. Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай у XVIII стагоддзі адышоў да Расійскай імперыі. У 1801 годзе ў Панядзелях быў пабудаваны касцёл. Падчас Першай сусветнай вайны быў акупаваны нямецкай арміяй.

Да 1917 года насіў назву Панядзелі[2]. З 1918 года і да 1940 года знаходзіўся ў складзе Літвы.

З 1940 года па 1991 года ў складзе Літоўскай ССР, СССР. У 1950—1962 гадах быў раённым цэнтрам. Правы горада атрымаў у 1956 годзе.

З 1991 года ў складзе Літвы. З 1995 года з’яўляецца цэнтрам аднайменнага сянюніі. 18 верасня 1997 года атрымаў герб.

Насельніцтва правіць

Дынаміка насельніцтва Пандэліса
Год 1970 1979 1989 2001 2010
жыхароў 1 184 1 129 1 167 1 024 921

Эканоміка правіць

У савецкі перыяд працаваў цэх сыраробнага заводу.

Зноскі

Спасылкі правіць