Папа (горад)
Па́па (венг.: Pápa) — горад на захадзе Венгрыі ў медзье Веспрэм. Другі паводле насельніцтва горад медзье. Насельніцтва складае 33 080 чалавек (2007).
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Горад Папа размешчаны на поўнач ад пагорыстай грады Бакань. Размешчаны за 40 кіламетраў на паўночны захад ад сталіцы медзье — Веспрэма і за 40 кіламетраў на поўдзень ад Дзьёра. Папа — чыгуначны вузел, дарогі вядуць у Сомбатхей, Татабанью, Дзьёр і Чорну. Аўтадарогі звязваюць горад з навакольнымі гарадамі.
Насельніцтва горада ў значнай меры складаюць нашчадкі нямецкіх перасяленцаў, якія прыбылі сюды ў XVIII стагоддзі пасля вызвалення Венгрыі ад туркаў.
Славутасці Правіць
- Палац Эстэрхазі
- Каталіцкі сабор Св. Стэфана
- Кальвінісцкая царква
- Сінагога
Вядомыя асобы Правіць
- Ферэнц Дзьюрчань (нар. 1961) — буйны венгерскі прадпрымальнік, палітычны і дзяржаўны дзеяч.
Гарады-пабрацімы Правіць
Спасылкі Правіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Папа (горад)