Паралімпійскі камітэт Рэспублікі Беларусь

Паралімпійскі камітэт Рэспублікі Беларусь — грамадская арганізацыя, прызнаная Міжнародным паралімпійскім камітэтам, якая ўзначальвае паралімпійскі рух Беларусі і кіруецца ў сваёй дзейнасці заканадаўствам, Статутам Міжнароднага паралімпійскага камітэта і сваім статутам[1]. Створаны ў 1996 годзе[2].

Паралімпійскі камітэт Рэспублікі Беларусь
англ.: Paralympic Committee of the Republic of Belarus
Краіна
Тып арганізацыі грамадская арганізацыя
Кіраўнікі
Старшыня Алег Шэпель
Заснаванне
Дата заснавання 1996

Паралімпійскі камітэт аб’ядноўвае 5 федэрацый інваспорту (па зроку, слыху, з парушэннямі функцый апорна-рухальнага апарату, інвалідаў-калясачнікаў і танцаў на калясках), больш за 25 клубаў спартсменаў-інвалідаў[2].

Санкцыі правіць

3 сакавіка 2022 года Міжнародны паралімпійскі камітэт адхіліў зборную Беларусі ад удзелу ў зімовых Паралімпійскіх гульнях 2022 года ў Пекіне. МПК растлумачыў тады, што спартсмены з многіх краін адмаўляліся спаборнічаць з расіянамі і беларусамі, з-за чаго правядзенне Гульняў аказалася пад пагрозай. Паведамлялася таксама, што ў алімпійскай вёсцы ўзнікла напружаная сітуацыя[3][4].

16 лістапада 2022 года на пазачарговай генеральнай асамблеі Міжнародны паралімпійскі камітэт прыпыніў членства Нацыянальнага паралімпійскага камітэта Беларусі. За прыпыненне членства прагаласавалі 54 члены, супраць — 45, 18 членаў устрымаліся[5].

Старшыні правіць

Узнагароды правіць

Зноскі

  1. Закон РБ О физической культуре и спорте. Статья 19. Паралимпийский комитет Республики Беларусь, организации, возглавляющие дефлимпийское движение Беларуси, специальное олимпийское движение Беларуси (руск.). Kodeksy-by.com. Праверана 17 лістапада 2022.
  2. а б Параалімпійскія гульні // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — С. 76. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12).
  3. "Russian, Belarusian athletes banned from Beijing Paralympics in reversal of original decision by organizers" [англійская]. The San Francisco Diego Union Tribute. 3 сакавіка 2022. Праверана 3 сакавіка 2022.
  4. Houston, Michael (3 сакавіка 2022). "Athletes from Russia and Belarus banned from competing at Beijing 2022 Paralympics". InsideTheGames.biz [англійская]. Праверана 3 сакавіка 2022.
  5. At an Extraordinary General Assembly in Berlin (англ.). Paralympic Games in Twitter. Праверана 16 лістапада 2022.
  6. Олег Шепель: сбылась и давняя мечта
  7. Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 25 сакавіка 2016 года № 244 «Аб узнагароджанні грамадскага аб’яднання „Паралімпійскі камітэт Рэспублікі Беларусь“ Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь»