Парк культуры і адпачынку (Бабруйск)
Парк культуры і адпачынку — парк у г. Бабруйск Магілёўскай вобласці Беларусі. Заснаваны ў 1968 годзе. Плошча парку складае 20 га[1]. Тэрыторыя абмежавана вуліцамі Інтэрнацыянальнай, Фрыдрыха Энгельса, Маскоўскай, Камсамольскай і тэрыторыяй стадыёна імя Аляксандра Пракапенкі.
Парк культуры і адпачынку | |
---|---|
Асноўная інфармацыя | |
Тып | парк |
Плошча | 20 га |
Дата заснавання | 1968 |
Размяшчэнне | |
53°08′14″ пн. ш. 29°12′47″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Вобласць | Магілёўская вобласць |
Расце каля 2,5 тысяч дрэў каля 30 парод: каштан, ліпа, таполя, грэцкі арэх, клён, бяроза, акацыя і інш. Ва ўсходняй яго частцы — помнік падпольшчыкам Вялікай Айчыннай вайны[1]. У 2008 годзе на цэнтральнай алеі да 200-годдзя з дня нарадрэння беларускага класіка ўстаноўлены помнік Вінцэнту Дуніну-Марцінкевічу (скульпт. Леў і Сяргей Гумілеўскія)[2].
На тэрыторыі парку размешчаны кінатэатр «Мір», канцэртная пляцоўка, 2 кафэ, стралковы цір, картадром, працуюць 20 атракцыёнаў. Дзейнічае аматарскі музычны калектыў «Жураўлік». У парку праводзяцца традыцыйныя народныя святы Масленіца, Купалле, конкурсныя, спартыўна-забаўляльныя, канцэртныя праграмы — «Гітара збірае сяброў», «Кірмаш талентаў» і інш[1].
Зноскі
- ↑ а б в Бабруйскі парк культуры і адпачынку // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2010. — Т. 1. — 704 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0496-9.
- ↑ Бобруйчане увековечили память о В.Дунине-Марцинкевиче в граните и бронзе Архівавана 4 снежня 2008.
Літаратура
правіць- Бабруйскі парк культуры і адпачынку // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2010. — Т. 1. — 704 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0496-9.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх