Штаты Гернсі
(Пасля перасылкі з Парламент Гернсі)
Штаты Гернсі (фр.: États de Guernesey, англ.: The States of Guernsey) — парламент кароннага ўладання брытанскай кароны Гернсі, яго будынак размяшчаецца ў Сент-Пітэр-Порце.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/01/Coat_of_arms_of_Guernsey.svg/220px-Coat_of_arms_of_Guernsey.svg.png)
Парламент складаецца з 45 выбарных дэпутатаў і 2 прадстаўнікоў Олдэрні.
У каронным уладанні Гернсі няма палітычных партый, усе дэпутаты з'яўляюцца незалежнымі. Кандыдаты абіраюцца дэмакратычным шляхам праз народнае галасаванне. Паседжанні ў Штатах праходзяць кожны месяц акрамя жніўня.[1]
Функцыі дзяржаўнага кіравання ажыццяўляюцца дзесяццю Дэпартаментамі на чале з міністрам.
Гл. таксама
правіць- Штаты Джэрсі — парламент Джэрсі.