Парламенцкія выбары ў Германіі (2009)
Парламенцкія выбары ў Германіі (17-я пасля Другой сусветнай вайны) прайшлі 27 верасня 2009 года.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/aa/Bundestagswahl2009_Beteiligung.svg/250px-Bundestagswahl2009_Beteiligung.svg.png)
Згодна з папярэднімі падлікамі, размеркаванне месцаў у Бундэстаге адбудзецца наступным чынам:
- Хрысціянска-дэмакратычны саюз і Хрысціянска-сацыяльны саюз — 239 (раней было 222)
- Сацыял-дэмакратычная партыя — 146 (раней было 222)
- Свабодная дэмакратычная партыя — 93 (раней было 61)
- «Левыя» — 76 (раней было 54)
- Партыя зялёных — 68 (раней было 51)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/bd/Angela_Merkel%2C_Karlspreisverleihung_2008_-_1.jpg/200px-Angela_Merkel%2C_Karlspreisverleihung_2008_-_1.jpg)
Сацыял-дэмакраты паказалі на выбарах горшы рэзультат з 1949 года і, верагодна, апынуцца ў апазіцыі. Па меркаваннях палітолагаў, найбольш верагодным варыянтам для фарміравання кіруючай кааліцыі з'яўляецца альянс паміж ХДС/ХСС і свабоднымі дэмакратамі — так званая «чорна-жоўтая» кааліцыя.
Выдатныя рэзультаты паказалі невялікія партыі, перш за ўсё свабодныя дэмакраты, «Левыя» і зялёныя. Значная большасць так званага «пратэстнага электарату» згуртавалася вакол партыі «Левых» (Die Linke), якая папулярна пераважна на ўсходзе Германіі, у былой ГДР.