Хрысціянска-сацыяльны саюз у Баварыі
Хрысціянска-сацыяльны саюз у Баварыі (ХСС) (ⓘ) — партыя ў Германіі, заснавана 8 студзеня 1946 года. Пазіцыянуе сябе як кансерватыўная партыя на дэмакратычнай платформе і выступае за ўвасабленне хрысціянскіх агульначалавечых ідэалаў у дзяржаўнай палітыцы. Дзейнічае толькі ў Баварыі, аднак рэгулярна атрымлівае месцы ў нямецкім Бундэстазе, дзе са сваёй «сястрынскай» партыяй — Хрысціянска-дэмакратычным саюзам — утворае адзіную фракцыю, якая разам з фракцыяй СвДП фарміруе дзеючы ўрад ФРГ. У Еўрапарламенце ўваходзіць у фракцыю Еўрапейскай народнай партыі. У самой Баварыі ХСС доўгі час з'яўляецца кіруючай партыяй. Налічвае 154 тыс. членаў (снежань 2010) і па гэтым паказчыку з'яўляецца трэцяй па велічыні партыяй у Германіі пасля ХДС і СДПГ.
Хрысціянска-сацыяльны саюз у Баварыі | |
---|---|
ням.: Christlich-Soziale Union in Bayern | |
![]() | |
Лідар | Маркус Зёдэр[d] |
Заснавальнік | Karl Scharnagl[d] |
Дата заснавання | 13 кастрычніка 1945 |
Штаб-кватэра | |
Краіна | |
Ідэалогія | хрысціянская дэмакратыя, рэгіяналізм[d], сацыяльны кансерватызм, ліберальны кансерватызм і Баварыя |
Інтэрнацыянал | |
Саюзнікі і блокі | Хрысціянска-дэмакратычны саюз |
Маладзёжная арганізацыя | Маладзёжны саюз Германіі[d] |
Колькасць членаў | 130 379[2] |
Месцаў у Бундэстазе |
56 / 630 |
Месцаў у Еўрапарламенце |
8 / 99 |
Партыйны друк | Bayernkurier[d] |
Постаці | члены партыі ў катэгорыі (1 чал.) |
Сайт | csu.de (ням.) |
![]() |
Зноскі
Літаратура
правіць- Geschichte einer Volkspartei: 50 Jahre CSU — 1945-1995 / Hanns-Seidel-Stiftung; [Red.: Burkhard Haneke, Dr. Renate Höpfinger]. — Sonderausgabe der Politischen Studien. — Grünwald: ATWERB-Verlag KG, 1995. — 816 S. — ISBN 3-88795-220-0.
- Mintzel A. Die CSU: Anatomie einer konservativen Partei. 1945-1972 / Mit einem Vorw. von O. Stammer. — 2. Aufl. — Opladen: Westdt. Verl., 1978. — 776 S.
- Mintzel A. Geschichte der CSU: Ein Überblick. — Opladen: Westdt. Verl., 1977. — 498 S.
- Schlemmer Th. Aufbruch, Krise und Erneuerung: Die Christlich-Soziale Union 1945 bis 1955. — München: Oldenbourg, 1998. — 554 S. — ISBN 978-3-486-56366-5.