Еўрапейская народная партыя (фракцыя Еўрапейскага парламента)

У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

Група Еўрапейскай народнай партыі (хрысціянскія дэмакраты) (англ.: The Group of the European People's Party (Christian Democrats), EPP Group) — правацэнтрысцкая найбуйнейшая фракцыя ў Еўрапейскім Парламенце.

Еўрапейская народная партыя
European People's Party
Выява лагатыпа
Лідар Manfred Weber[d][1]
Дата заснавання 23 чэрвеня 1953
Ідэалогія хрысціянская дэмакратыя
Месцаў у Еўрапарламенце 264
Сайт eppgroup.eu
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

правіць

Хрысціянска-дэмакратычная група заснавана 23 чэрвеня 1953 года як палітычная фракцыя ва Усеагульнай Асамблеі Еўрапейскага аб’яднання вугалю і сталі (папярэднік сучаснага еўрапейскага парламента). Група заўсёды грала вядучую ролю ў будаўніцтве Еўропы. Група змяніла сваю назву на групу Еўрапейскай народнай партыі (хрысціянска-дэмакратычная група) у ліпені 1979 года, адразу пасля першых прамых выбараў у Еўрапейскі парламент, а пазней на групу Еўрапейскай народнай партыі (хрысціянскія дэмакраты) і Еўрапейскія дэмакраты ў ліпені 1999 года. Яна зноў перайменавалася ў групу Еўрапейскай народнай партыі (хрысціянскія дэмакраты) у чэрвені 2009 года.

Дэпутаты Еўрапарламента, якія складаюць групу ЕНП:


Краіна

Нацыянальныя партыі (члены Еўрапейскай народнай партыі)

Дэпутаты Еўрапарламента 2009—2014
  Аўстрыя Аўстрыйская народная партыя 6
  Бельгія Хрысціянскія дэмакраты і фламандцы 3
Гуманістычны дэмакратычны цэнтр 1
Хрысціянска-сацыяльная партыя * 1
  Балгарыя Грамадзяне за еўрапейскае развіццё Балгарыі 5
Саюз дэмакратычных сіл 1
  Кіпр Дэмакратычны рух 2
  Чэхія Хрысціянска-дэмакратычны саюз — Чэхаславацкая народная партыя 2
  Данія Кансерватыўная народная партыя 1
  Эстонія Саюз Айчыны і Res Publica 1
  Фінляндыя Нацыянальная кааліцыйная партыя 3
Хрысціянскія дэмакраты 1
  Францыя Саюз за народны рух 29
  Германія Хрысціянска-дэмакратычны саюз Германіі 34
Хрысціянска-сацыяльны саюз Баварыі 8
  Грэцыя Новая дэмакратыя 7
  Венгрыя Фідэс — Венгерскі грамадзянскі саюз 14
  Ірландыя Фінэ Гэл 4
  Італія Народ свабоды 24
Будучыня і Свабода 5
Саюз цэнтра 5
Народная партыя Паўднёвага Ціроля 1
  Латвія Грамадзянскі саюз 2
Новы час 1
  Літва Саюз Айчыны — Літоўскія хрысціянскія дэмакраты 4
  Люксембург Хрысціянска-сацыяльная народная партыя 3
  Мальта Нацыяналістычная партыя 2
  Нідэрланды Хрысціянска-дэмакратычны заклік 5
  Польшча Грамадзянская платформа 25
Польская народная партыя 3
  Партугалія Сацыял-дэмакратычная партыя 8
Дэмакратычны і сацыяльны цэнтр — Народная партыя 2
  Румынія Дэмакратычная ліберальная партыя 11
Дэмакратычны саюз венграў ў Румыніі 3
  Славакія Славацкая дэмакратычная і хрысціянская ўнія — Дэмакратычная партыя 2
Хрысціянска-дэмакратычны рух 2
Партыя венгерскай кааліцыі 2
  Славенія Славенская дэмакратычная партыя 2
Новая Славенія 1
  Іспанія Народная партыя 23
  Швецыя Умераная партыя 4
Хрысціянскія дэмакраты 1
Агульны 265

Зноскі

Спасылкі

правіць