Партал:Біялогія/Ці ведаеце вы
- Пірэнейскіх рысей выключылі са спісу відаў пад пагрозай вымірання і класіфікавалі як уразлівы від.
- Ацтэкі лячылі жываты і сэрцы рукамі д’ябла.
- Адзіны ў свеце падводны пласціністы грыб расце ў верхнім басейне ракі Роўг у ЗША.
- Паводле генетычных даследаванняў сучасная буйная рагатая жывёла паходзіць ад васьмідзесяці тураў, прыручаных у Анатоліі і Сірыі.
- У многіх раёнах Аўстраліі сустракаюцца здзічэлыя коні.
- Эктапічная рэкамбінацыя часта прыводзіць да храмасомнай перабудовы.
- Самае атрутнае дрэва ў свеце мае плады вельмі падобныя на звычайныя яблыкі.