ЛГБТ — абрэвіятура, якая з’явілася ў англійскай мове для абазначэння лесбіянак, геяў, бісексуалаў і трансгендараў. Панятак пакліканы перадаваць разнастайнасць «сексуальнасці і гендарнай ідэнтычнасці на падставе культуры» і выкарыстоўваецца для абазначэння гомасексуальных, бісексуальных і трансгендарных людзей. Спачатку абрэвіятура была прынятая як саманазва людзей, якіх злучае сексуальная арыентацыя і гендарная ідэнтычнасць, большасцю грамадскіх арганізацый і СМІ ў ЗША і некаторых іншых англамоўных краінах, а пазней — у большасці краін свету.