Партон (часціца)

(Пасля перасылкі з Партоны)

Парто́ны (ад лац.: pars, у р. скл. partis, — частка) — гіпатэтычныя часціцы (ці квазічасціцы), элементы структуры адронаў.

Гіпотэза аб існаванні партонаў выказана Р. Ф. Фейнманам (1969) для тлумачэння вынікаў эксперыментаў па глыбока няпругкім рассеянні часціц (рассеянні з вялікай перадачай імпульсу другасным часціцам).

Распаўсюджана меркаванне, якое атаясамлівае партоны з віртуальнымі кваркамі і глюонамі.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць