Партрэт Міхала ІІ Караля Радзівіла

«Партрэт Міхала ІІ Караля Радзівіла» — карціна са збораў Нясвіжскага замка, напісаная у XVII ст., верагодна, Даніэлем Шульцам (1615—1683). Месцазнаходжанне невядома[1].

мерк. Даніэль Шульц[d]
Партрэт Міхала ІІ Караля Радзівіла. XVII стагоддзе
Матэрыял алейныя фарбы і палатно
невядома

Захаваўся фотаздымак у Інстытуце мастацтва Польскай акадэміі навук. У анатацыі запісаны пад знакам пытання, як партрэт Міхала Казіміра Радзівіла Рыбанькі. Аднак знешні выгляд і адзенне партрэтаванага не адпавядаюць ХVIII стагоддзю. Гіпатэтычна можа быць выявай падчашага літоўскага Міхала ІІ Караля Радзівіла[pl]. Партрэт па сваёй стылістыцы вельмі нагадвае вобразы Януша XI Радзівіла або караля Яна Казіміра, створаныя мастаком Даніэлем Шульцам. Магчыма, гэта яшчэ адзін партрэт, які належыць яго пэндзлю.

Пасля 1939 г. партрэт трапіў у Мінск, адкуль вывезены ў Германію ў 1944 г. Гіпатэтычна быў вернуты ў Мінск у 1947 г. У вопісе вернутых каштоўнасцей ёсць партрэт маладога казака (палатно, алей. 103×81), які пазней паступіў у ДММ БССР, адкуль перададзены ў маскоўскае мастацкае вучылішча памяці 1905 года. На жаль, не засталося фотаздымка вернутага партрэта, каб адназначна сцвярджаць пра тоеснасць[1].

Зноскі

  1. а б Лёс фамільных скарбаў магнацкіх родаў Беларусі : зборнік матэрыялаў Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Лёс фамільных скарбаў магнацкіх родаў Беларусі» (Нясвіж, 10 лістапада 2020 г.) і Міжнароднага навуковага семінара «Крыпта князёў Радзівілаў у Нясвіжы: гісторыя, сучасны стан, даследаванні, перспектывы выкарыстання» (Нясвіж, 4 кастрычніка 2019 г.)/ уклад. У. У. Караленак, С. М. Клімаў. — Нясвіж : Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж», 2020. 380 с. [16] л. іл.: іл. ISBN 978-985-904-826-5.