Партрэт Міхала Казіміра Агінскага
Партрэт Міхала Казіміра Агінскага выканала ў 1755 годзе Ганна Разіна Лішэўская(польск.) бел..
| ||
Ганна Разіна Лішэўская | ||
Партрэт Міхала Казіміра Агінскага. 1755 | ||
Матэрыял | палатно | |
---|---|---|
Тэхніка | алей | |
Гістарычны музей, горад Санак, Польшча |
Міхал Казімір Агінскі паказаны ў поўны рост. Яго фігура ў малінавым кафтане добра вылучаецца на фоне рамантычнага пейзажу. Выбраны даволі складаны ракурс, дзякуючы якому дынаміка рухаў асобы добра спалучаецца з акружэннем. Перад гледачом паўстае валявы, упэўнены ў сваіх дзеяннях чалавек. Па характары вырашэння партрэт М. К. Агінскага з'яўляецца параднай выявай. Аб гэтым сведчаць агульны кампазіцыйны лад твора і пільная ўвага аўтара да дэталяў. Сцэна бітвы, як і сціснуты ў руцэ героя эфес шаблі, военачальніцкае жазло, зорка ордэна Белага Арла, апавядаюць аб вяльможы, грамадскім дзеячы.
ЛітаратураПравіць
- Лазука Б. Гісторыя сусветнага мастацтва. XVII — XVIII стагоддзі / Б.А.Лазука. — Мн.: Беларусь, 2010. ISBN 978-985-01-0899-9