Партрэт Янкі Купалы (першая карціна Полазава, 1921)

карціна

Партрэт Янкі Купалы — карціна рускага мастака Дзмітрыя Полазава, напісаная ў 1921 годзе. З'яўляецца часткай збору Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы ў Мінску. Памер карціны — 57 × 45 см[1].

Дзмітрый Полазаў
Партрэт Янкі Купалы. 1921
Матэрыял Палатно
Тэхніка алей
Памеры 66 × 74 см
Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы, Мінск

Гісторыя правіць

Першы партрэт Янкі Купалы пэндзля Дзмітрыя Полазава, напісаны ім з натуры ў Мінску ў 1921 годзе[1]. У сярэдзіне 1920-х гадоў мастак пераязджае ў Ленінград, куды перавозіць і купалаўскія партрэты, з якімі не развітваецца нават падчас блакады. Пасля Вялікай Айчыннай вайны Полазаў піша ўдаве паэта Уладзіславе Францаўне, што гатовы вярнуць адрэстаўраваныя ў Эрмітажы партрэты ў Мінск, але іх трэба «апрануць» у рамы і ўзяць пад шкло[2]. З часу вяртання карціны захоўваюцца ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы ў Мінску.

Апісанне правіць

Пагрудны партрэт Янкі Купалы выкананы ў анфас. Фон — цёплы, зеленаваты. Светла-залацістыя валасы паэта зачасаны назад, высокі адкрыты лоб, карыя вочы ў ценю надброўных дугаў, пранізлівы позірк, прамы нос, светлыя вусы, чорны строгі пінжак з белай кашуляй і сіні з бэзавым ды чырвоным узорам гальштук[1].

Зноскі