Партрэт музыканта

«Партрэт музыканта» (італ.: Ritratto di musico) — значна перапісаная ў пазнейшы час і няскончаная карціна пэндзля вялікага італьянскага мастака Леанарда да Вінчы, якая захоўваецца ў міланскай Пінакатэцы Амбразіяна. Карціна пачата мастаком на мяжы 90-х гадоў XV стагоддзя.

Леанарда да Вінчы
Партрэт музыканта. 1490—1492
Ritratto di musico
Матэрыял Дрэва
Тэхніка алей
Памеры 43 × 31 см
Пінакатэка Амбразіяна, Мілан
(інв. 99)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аўтарства Леанарда да Вінчы аспрэчваецца рэдка, хоць і існуе здагадка, што аўтарам партрэта з'яўляецца не Леанарда, а Антанела да Месіна.

Гісторыя правіць

Партрэт лічыцца ў каталогу бібліятэкі з 1671 года. Ёсць версія, што ён паступіў у збор разам з Атлантычным кодэксам ад маркіза Галеаца Арканаці ў 1637 г. Нельга таксама выключаць, што гэта адна з дзвюх карцін аўтарства Леанарда, якія паднёс бібліятэцы Федэрыка Барамеа (у дакументах яны фігуруюць як партрэт герцага Джана Галеаца і «галава Петраркі»).

У XIX стагоддзі лічылася, што на партрэце намаляваны міланскі герцаг Ладавіка Мора. Яго лічылі парным з партрэтам яго нявесты Беатрычэ д’Эстэ і выстаўлялі іх адзін насупраць другога. Затым у пачатку XX стагоддзя пры расчыстцы фарбавага слоя ўдалося разабраць словы на паперы, якую малады чалавек трымае ў руцэ. Гэта пачатковыя літары слоў Cantum Angelicum («анёльская песня»). Побач можна разабраць ноты.

Гэта адкрыццё дазволіла зрабіць выснову, што на партрэце намаляваны музыкант. Доўгі час існаваў меркаванне, што гэта ні хто іншы, як Франкіна Гафуры, капельмайстар Міланскага сабора ў канцы 1480-х гг. У апошні час выказана нямала іншых гіпотэз наконт асобы намаляванага на партрэце музыканта. Ніводную з іх нельга прызнаць бясспрэчна дакладнай.

Літаратура правіць

  • Milena Magnano, Leonardo, collana I Geni dell'arte, Mondadori Arte, Milano 2007, pag. 74. ISBN 978-88-370-6432-7
  • «Leonardo», Los grandes genios del arte, n.º 17, Eileen Romano (dir.), Unidad Editorial, S.A., 2005, ISBN 84-89780-69-2

Спасылкі правіць