Партызанскі атрад атамана Піўня
Партызанскі атрад атамана Піўня — антысавецкі атрад, створаны заможным селянінам Фёдарам Філіпавічам Піўнем.
Партызанскі атрад атамана Піўня | |
---|---|
Гады існавання | 1932 |
Тып | партызаны |
Функцыя | змаганне з савецкай уладай |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры | Фёдар Півень |
Перадумовы
правіцьКалектывізацыя ва ўкраінска-беларускім сумежжы праводзілася надзвычай жорстка. Практычна ўсіх вяскоўцаў запісвалі ў калгасы з мусу, а тых, хто адмаўляўся, у адміністрацыйным парадку высылалі на Поўнач, прытым майно іх усё адно канфіскоўвалася.
Была, аднак, невялічкая катэгорыя заможных сялянаў, якім дазвалялі не ўступаць у калгасы ў абмен на вялікі падатак. Адным з такіх быў Фёдар Півень — жыхар вёскі Бязуглаўка Сноўскага раёна Чарнігаўшчыны, што блізка беларускай мяжы. У 1931 годзе ён не змог сплаціць дзяржаве падатак, за што атрымаў тэрмін у паўтара гады лагераў, але ж паспеў уцячы ў лес і арганізаваў там узброены атрад супраціву.
Фёдара Піўня, паводле мясцовай традыцыі, адразу абвесцілі «бацькам» і «атаманам». Па хуткім часе да яго пацягнуліся незадаволеныя сяляне.
Шлях атрада
правіцьСпачатку партызанскі атрад Фёдара Піўня дзейнічаў паспяхова. Паўстанцы стралялі савецкіх актывістаў, прысланых пераважна з РСФСР, а таксама супрацоўнікаў ГПУ, якіх люта ненавідзелі. Але ніякіх стратэгічных планаў Півень і яго людзі не мелі.
Адсутнасць прадуманай стратэгіі разумеў не толькі Фёдар Півень, але і ўдзельнікі яго атраду. Для паляпшэння настрою паўстанцаў «бацька-атаман» прыдумляў самыя неверагодныя навіны, напрыклад, што ўжо ідуць баі за Гомель і, каб перамагла інтэрвенцыя, трэба партызаніць.
Налёты на сельсаветы, аддзелы міліцыі і хаты бальшавіцкіх актывістаў тым часам працягваліся.
Савецкая ўлада адрэагавала на паўстанцаў імгненна: справу ўзяў на кантроль начальнік украінскага АДПУ Ізраіль Майсеевіч Ляплеўскі. Атрад Піўня быў абвешчаны «палітычнай бандай», на яго пошукі выправілі зводны атрад чакістаў з Кіева, Чарнігава і Гомеля. Але ж злавіць інсургентаў не выпадала: украінска-беларускае сумежжа — край лясных гушчароў і непраходных балотаў. Пасля безвыніковых спробаў ліквідаваць партызанаў чэкісты цалкам выпалілі балоты, дзе тыя хаваліся. Частка паўстанцаў патрапіла ў палон, але сам Фёдар Півень разам з пляменнікам Андрэем уцяклі ў Гомель. У Гомелі «бацька-атаман» уладкаваўся на чыгунку, дзе і пачаў асцярожна зандаваць настроі рабочых і сялянаў, песцячы думку пра чарговы паўстанцкі атрад. Са следчай справы невядома, ці атрымалася ў Фёдара Піўня арганізаваць такі атрад, але ж праз год ён быў выкрыты ў Гомелі агентамі тамтэйшага ГПУ.
Прысуд
правіцьЧастка арыштаваных паўстанцаў пагадзілася сведчыць супраць «бацькі-атамана», частка адмовілася. Прысуд быў вынесены 27 лістапада 1933 года. Паводле яго, атамана Піўня расстралялі праз 3 дні, а ягоны пляменнік мусіў сядзець 10 гадоў у ГУЛАГу, аднак ягоны лёс невядомы.
Склад
правіцьЗ паказанняў абвінавачанага Цераховіча:
12 мая 1932 года, знаходзячыся ў лесе ў колькасці 5 чалавек, пры 3 стрэльбах і адным абрэзе, Півень Ф. Ф. распавёў нам пра тое, што ў сяло Еліна для далучэння да нас выйшла восем чалавек.Арыгінальны тэкст (руск.)12 мая 1932 года, находясь в лесу в числе 5 человек, при 3 винтовках и одном обрезе, Пивень Ф. Ф. рассказал нам о том, что в село Елино для присоединения к нам вышло восемь человек.
Спасылкі
правіць- Уладзіслаў Ахроменка. Справа 1933 г. “Антысавецкія паўстанцы ўкраінска-беларускага сумежжа” // Беларускае Радыё Рацыя. Архівавана з першакрыніцы 8 лютага 2021.