Парфірый Андрэевіч Сталяроў

Парфірый Андрэевіч Сталяроў (23 лютага 1900 — 29 сакавіка 1979) — генерал-маёр інжынерна-авіяцыйнай службы СССР.

Парфірый Андрэевіч Сталяроў
Дата нараджэння 1900
Месца нараджэння
Дата смерці 29 сакавіка 1979(1979-03-29)

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў в. Ходараўка Горацкага павета ў сялянскай сям’і. Скончыў два класы настаўніцкай школы, працягваў вучобу ў Горацкім рамесным вучылішчы, якое скончыў у 1916 годзе. У канцы 1918 года ўступіў у Чырвоную Армію, вучыўся на пяхотных курсах у Маскве. Потым быў пераведзены на першыя ваенна-электратэхнічныя курсы каманднага саставу Чырвонай Арміі, дзе рыхтавалі камандзіраў узводаў сувязі і ваенных радыётэхнікаў. У 1928 г. скончыў ваеннае аддзяленне пры Ленінградскім электратэхнічным інстытуце і атрымаў прызначэнне на пасаду малодшага інжынера па радыё ў авіяцыю Чарнаморскага флоту. У 1940 годзе ваенны інжынер 1-га рангу П. А. Сталяроў прызначаецца на працу ў штаб ваенна — паветранных сіл СССР з мэтай стварэння службы зямнога забеспячэння самалётакіравання. Ён узначальваў другі аддзел, які займаўся радыямаячнай службай. Неўзабаве прызначаецца першым начальнікам службы зямнога забеспячэння самалётакіравання Ваенна — Паветраных сіл Чырвонай Арміі.

У гады Вялікай Айчыннай вайны правіць

Удзельнічаў у падрыхтоўцы і ажыццяўленні службай зямнога забеспячэння самалётакіравання вялікай колькасці аперацый і бітваў на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Займаўся таксама арганізацыяй і фарміраваннем службы, звязанай з удасканаленнем тэхнікі і метадаў яе прымянення. 7 жніўня 1943 годзе яму прысвоена званне генерал — маёр інжынерна — авіяцыйнай службы СССР [1]. Удзельнічаў у вайне супраць мілітарыстскай Японіі. У складзе галоўнага штаба ажыццяўляў каардынацыю службаў зямнога забеспячэння самалётакіравання трох паветраных армій на ўсіх франтах баявых дзеянняў на Далёкім Усходзе. Пасля вайны працаваў над укараненнем новых сродках і метадаў самалётакіравання, узначальваў радыётэхнічны факультэт у Ваенна-паветранай акадэміі імя прафесара М. Я. Жукоўскага. У 1946 годзе прысвоена званне «Ганаровы радыст СССР». На адпачынку заняўся літаратурнай творчасцю і напісаў кнігу ўспамін «Была такая служба на войне». Кніга не надрукавана, але некаторыя нарысы можна прачытаць на сайце яго ўнучкі Ганны Андрэевай: [2].

Узнагароды правіць

  • ордэн Леніна
  • чатыры ордэны Чырвонага Сцяга
  • ордэны Айчыннай вайны 1-й і 2-й ступеняў
  • ордэн Чырвонай Зоркі
  • медалі СССР

Зноскі

  1. Постановление Совета Народных Комиссаров Союза ССР. О присвоении воинских званий высшему начальствующему составу Красной Армии.// http://stsokol.ru/redstar_1943/1943_08/08.08.43/01/01_1.html Архівавана 4 верасня 2019.
  2. https://kosha-ann.livejournal.com/1534135.html

Літаратура правіць

  • Столяров Порфирий Андреевич // Памяць. Горацкі раён. Гісторыка-дакументальная хроніка Горацкага раёна — Мн.: 1996. С. 558. ISBN 985-06-0180-9
  • Первый начальник службы ЗОС Военно-Воздушных сил Красной Армии (о П. А. Столярове) // В кн.: Лившиц, В. М. Гордость и слава Горецкой земли. В 3-х книгах. Книга 2. Земляки — Герои Советского Союза, генералы Вооружённых сил и Министерства внутренних дел СССР — Горки:2013. С.119-120.