Пар'я (саманазва: парья) — індаарыйскі народ у Сярэдняй Азіі. Жывуць у Гісарскай даліне Таджыкістана, поўдні Узбекістана, у Афганістане. Агульная колькасць (2016 г.) - 5 300 чал.[1].

Пар'я
(парья)
Агульная колькасць 5300 (2016 г.)
Рэгіёны пражывання  Таджыкістан — 3900

 Узбекістан — 1100 тыс.
 Афганістан — 300

Мова пар'я
Рэлігія іслам
Блізкія этнічныя групы хіндустанцы

Пар'я звычайна адносяць да так званых сярэднеазіяцкіх цыганоў. Мугат адасабляюць іх і называюць мазанг. Мова пар'я была адкрыта ў 1954 г. савецкім усходазнаўцам Іосіфам Аранскім. Яна мае індаарыйскае паходжанне, блізкая да хіндзі. Для пар'я характэрны білінгвізм. Шматлікія функцыі сацыяльнай камунікацыі перададзены таджыкскай мове. Згодна ЮНЕСКА мова пар'я ў наш час знаходзіцца пад пагрозай знікнення.

Зноскі

Спасылкі правіць