Паселіцкі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Хойніцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі

Пасе́ліцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Паселічы.

Паселіцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Хойніцкі раён
Уключае 9 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Паселічы
Дата ўтварэння 8 снежня 1926
Насельніцтва (2020) 1 104
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 3
Афіцыйны сайт

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Хойніцкага раёна Рэчыцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаваных Веляцінскага, Звіняцкаўскага, Мархлеўскага і Пудакоўскага сельсаветаў. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года ў складзе Хойніцкага раёна БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — у складзе Гомельскай вобласці. 30 чэрвеня 1966 года ў склад сельсавета з Небытаўскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Гарошкаў, Карчовае, Кастрычнік і Чырвоны Араты)[1].

17 лістапада 2005 года скасаваны пасёлкі Каралін і Сокал[2]. 29 снежня 2009 года пасёлак Карпілаўка быў пераўтвораны ў вёску, а вёска Пятраш — у пасёлак[3]. 2 лістапада 2009 года ліквідаваны пасёлак Чырвоная Зара[4]. 20 мая 2010 года ліквідавана вёска Карпілаўка, а яе тэрыторыя далучана да аграгарадка Веляцін[5]. 21 верасня 2010 года ліквідавана вёска Гарошкаў[6]. 15 лістапада 2018 года ліквідавана вёска Берасцечка[7].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1265 чалавек[8], з іх 89,0 % — беларусы, 7,4 % — рускія, 2,7 % — украінцы[9].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 30 чэрвеня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 22 (1142).
  2. Решение Гомельского областного исполнительного комитета от 17 ноября 2005 г. № 793 Об исключении из данных по учету и регистрации административно-территориальных и территориальных единиц населенных пунктов Брагинского, Ветковского, Ельского и Хойникского районов Архівавана 2 чэрвеня 2021.
  3. Решение Хойникского районного Совета депутатов от 29.12.2008 № 108 О переименовании сельских населенных пунктов Хойникского района
  4. Решение Хойникского районного Совета депутатов от 2 ноября 2009 г. № 41 Об упразднении сельских населенных пунктов на территории Хойникского района Архівавана 2 жніўня 2021.
  5. Решение Хойникского районного Совета депутатов от 20 мая 2010 г. № 10 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Поселичского сельсовета Архівавана 29 чэрвеня 2018.
  6. Решение Хойникского районного Совета депутатов от 21.09.2010 г. № 25 Об упразднении сельских населенных пунктов Хойникского района Архівавана 21 красавіка 2021.
  7. Решение Хойникского районного Совета депутатов от 15 ноября 2018 г. № 33 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Хойникского района(недаступная спасылка)
  8. Насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці паводле перапісу 2009 года Архівавана 11 кастрычніка 2020. (руск.)
  9. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.