Чырвоная Зара (Хойніцкі раён)

былы пасёлак у Хойніцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі

Чырво́ная Зара́[1] (трансліт.: Čyrvonaja Zara, руск.: Чирвоная Заря) — былы пасёлак у Хойніцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіў у склад Паселіцкага сельсавета.

Пасёлак
Чырвоная Зара
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
1839 год
Ранейшыя назвы
Карнеліянаў
Насельніцтва
  • 0 чал. (2004)
СААТА
3254836041
Чырвоная Зара на карце Беларусі ±
Чырвоная Зара (Хойніцкі раён) (Беларусь)
Чырвоная Зара (Хойніцкі раён)
Чырвоная Зара (Хойніцкі раён) (Гомельская вобласць)
Чырвоная Зара (Хойніцкі раён)

Гісторыя правіць

 
Фальварак Карнеліянаў на тапаграфічнай карце 1846 г. А. К. Фіцінгофа.
 
Запіс аб смерці і пахаванні шляхетнага Ігнацыя, сына Адама, Стравінскага.
 
Пасёлак Чырвоная Зара на карце генштаба РККА Беларусі і Літвы. 1935 г.

На тапаграфічнай карце Мінскай губерні А. К. Фіцінгофа 1846 года на месцы будучага пасёлка савецкіх часоў Чырвоная Зара паказаны фальварак Карнеліянаў. Але, паводле Віктара Гілеўскага, у метрычных кнігах Мікуліцкай царквы гэты фальварак згаданы яшчэ ў 1839 годзе, калі там нарадзіўся Канстанцін, сын Ігнацыя Ігнацыевага і Аляксандры Іванавай з роду брагінскіх Скараходаў Стравінскіх[2]. Ёсць звестка пра Карнеліянаў і ў метрычных кнігах Астраглядаўскага касцёла на кастрычнік 1849 года: тут ва ўзросце 68 гадоў памёр шляхетны Ігнацы, сын Адама, Стравінскі, пахаваны ксяндзом Францішкам Пазняком на парафіяльных могілках[3]. Нябожчык быў дзедам Фёдара Ігнацыевіча Стравінскага, артыста Марыінскага тэатра ў Пецярбургу, і прадзедам кампазітара Ігара Фёдаравіча Стравінскага[4].

Пасёлак заснаваны ў 1920-я гады перасяленцамі з суседніх вёсак на былых фальваркавых землях. У 1930 годзе жыхары пасёлка ўступілі ў калгас. Паводле перапісу 1959 г. — 52 жыхары. У складзе калгаса «Бальшавік» (цэнтральная сядзіба ў вёсцы Веляцін).

Ліквідаваны 2 лістапада 2009 года[5].

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  2. Віктар Гілеўскі. Стравінскія. Ад беларускіх каранёў. // Маладосць. 11/2019. С. 78
  3. НГАБ у Мінску. Ф. 1089. Воп. 1. Спр. 3. А. 82адв.
  4. [1]
  5. «Об упразднении сельских населенных пунктов на территории Хойникского района». Решение Хойникского районного Совета депутатов от 2 ноября 2009 г. № 41 Архівавана 2 жніўня 2021. (руск.)

Літаратура правіць

Спасылкі правіць